Літаратура

Айцішнік з Гродна расказаў рэцэпт кавы па-турэмнаму. Між іншым, з часныком

Глеб Койпіш правёў у СІЗА амаль чатыры месяцы, цяпер чакае адпраўкі на «хімію» дома і апісвае турэмны побыт у дасціпных замалёўках у сябе ў Фэйсбуку. 

Вярнуўшыся 9 снежня дамоў, я ўбачыў «кругаль». Такі самы металічны, якім карыстаўся на працягу мінулых трох з паловай месяцаў. Не, гэта быў не падкол з боку жонкі: яна хацела перадаць яго мне ў турму, але посуд не прымаюць. Вось, цяпер дома п’ю каву з кругаля. 

«Кругалём» у турме называюць кубак. У мяне ёсць два варыянты этымалогіі:

— раней існавала традыцыя перадаваць кубак з кавай, гарбатай альбо чыфам па крузе. Адтуль і назва. Традыцыя амаль знікла, але назва засталася.

— А магчыма, назва паходзіць ад нямецкага «der Krug» — збан альбо вялікі кубак.

У адной з камер мы прыдумалі рэцэпт кавы і назвалі яе Café à la façon de la prison, што з французскага азначае «кава па-турэмнаму». Вось, як яна гатуецца.

1. Кіпяцім ваду ў кругалі суседа ці камазіку (ёмістасць, зробленая, напрыклад, з пластыкавага кантэйнера ці tetrapak-пакунка ад соку, і прыстасаваная да кіпячэння вады).

2. Праграем кубак кіпенем. Павольна выліваем ваду, пракручваючы кругаль, каб сагрэлася і верхняя частка кубка.

3. Папярэдне чысцім зубок часныку і разразаем яго напалам. Месцам разрэзу націраем ніжнюю частку кубка. Часнык зробіць смак кавы больш выразным, дый у турме часнык ніколі не бывае лішнім.

4. Насыпаем дзве чайныя лыжкі кавы з верхам.

5. Павольна тонкім струменьчыкам заліваем вадой так, каб яна патрапіла на ўсю каву. Вады павінна быць не больш за 100 мл, інакш кава будзе не дастаткова насычанай.

6. Накрываем кругаль чым-небудзь цяжкім і цёплым, каб кава лепш заварылася. Трымаем некалькі хвілін.

7. Здымаем нешта цяжкое і цёплае з кругаля і б’ем ім аб цвёрдую паверхню альбо трасем у бакі, каб абсадзіць гушчу, адначасова ўтвараючы пенку.

Voila, café à la façon de la prison у кругалі прыгатаваная.

Спадзяюся, што калі я вярнуся дамоў у наступны раз, мяне не будзе чакаць там «шлёмка».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць