Грамадства

У Мінску з’явяцца новыя вуліцы. Адна з іх названая у гонар пісьменніка, раманам якога захапляўся Сталін

Мясцовыя дэпутаты вырашылі даць адной з вуліц Мінска імя савецкага пісьменніка Сцяпана Злобіна. Ягоны гістарычны раман «Сцяпан Разін» настолькі ўразіў Сталіна, што той заплюшчыў вочы на тое, што Злобін быў у нямецкім палоне, — пісьменнік атрымаў Сталінскую прэмію ў 1952 годзе. Што яго звязвае з Беларуссю?

Пісьменнік Сцяпан Злобін

Сцяпан Злобін нарадзіўся ў Маскве, бацькі яго былі сацыялістамі-рэвалюцыянерамі.

Бацька Сцяпана, Павел Злобін, згадваецца, дарэчы, практычна ва ўсіх працах, звязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Справа ў тым, што ў 1917 годзе ён займаў даволі высокую пасаду ў Мінскай губернскай земскай управе, быў там таварышам (намеснікам) старшыні. І ў лютым 1918-га, калі да беларускіх нацыянальных дзеячаў часова далучыліся земцы, быў абраны ў Народны сакратарыят БНР (фактычна першы яе ўрад) на пасаду камісара па справах вялікаросаў. Праўда, Павел Злобін выступаў толькі за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі, незалежнасць ён не падтрымліваў. І таму пасля 25 сакавіка 1918 года разам з шэрагам іншых дзеячаў падобных поглядаў са складу ўрада выйшаў. І больш пасля з беларускім рухам лёс яго не зводзіў. У тым жа 1918 годзе ён з'ехаў з Мінска ў Маскву і больш у Беларусь не вяртаўся.

Сцяпан падтрымліваў ідэі бацькоў, за што бальшавікі пасля разгрому эсэраў кінулі яго ў сумна вядомую Бутырскую турму. У 1920-я гады ён скончыў Літаратурна-мастацкі інстытут, выкладаў рускую мову і літаратуру. Незадоўга да пачатку вайны паспеў скончыць пісьменніцкія курсы, і яго залічылі ў так званую «пісьменніцкую роту», а пасля перавялі на працу ў армейскі друк.

У кастрычніку 1941-га быў кантужаны падчас Вяземскай аперацыі, яго ўзялі ў палон і адправілі ў акупаваны Мінск. Тут ён рыхтаваў уцёкі, але праз здраднікаў план выкрылі. Тады яго этапавалі ў канцлагер бліз Эльбы, дзе ён знаходзіўся да 1944 года, узначальваў падполле. Пасля выкрыцця яго адправілі з іншымі цяжкахворымі вязнямі ў лагер недалёка ад польскага горада Лодзь, вызвалены на пачатку 1945 года. 

Злобін спрабаваў пісаць пра палон, але ў 1946 годзе яго твор «Ажыўшыя мерцвякі» канфіскавалі, ён трапіў пад цэнзуру. Найлепшым яго творам лічыцца гістарычным раман «Сцяпан Разін», напісаны ў 1951-м. Вядомы пісьменнік Канстанцін Сіманаў казаў, што эпапея настолькі ўразіла Сталіна, што той заплюшчыў вочы на тое, што аўтар знаходзіўся ў палоне ворагаў, і Злобін атрымаў Сталінскую прэмію. Яго твор «Зніклыя без вестак», напісаны ў 1962-м, дапамог у справе рэабілітацыі былых савецкіх ваеннапалонных. 

Вуліца імя Сцяпана Злобіна з’явіцца вобач з вуліцамі Лынькова, Пятра Глебкі і праезда Масюкоўшчына.

А ў цэнтры Мінска, вырашылі мясцовыя дэпутаты, з’явіцца бульвар 17 верасня — у межах вуліц Кірава, Леніна, Ульянаўскай і стадыёна «Дынама».

Кварталы ў межах вуліц Гарадскі Вал, Няміга, Зыбіцкай, Інтэрнацыянальнай, Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці будуць называцца «Верхні Горад».

А назву «Ракаўскае Прадмесце» атрымае тэрыторыя ў межах вуліц Ракаўская, Шпалерная, Замкавая, праспекта Пераможцаў, вуліц Няміга і Раманаўская Слабада, плошчы Юбілейнай. 

Квартал у межах вуліцы Старавіленская, Камуністычная і ракі Свіслач цяпер называецца «Траецкая Гара». Рашэнне набыло моц.

Летась на разглядзе ўладаў было больш за 70 прапановаў, як назваць новыя вуліцы ў горадзе. Часам мінчукі прапаноўваюць назваць вуліцы ў гонар прафесій — напрыклад, Міліцэйская ці Фізкультурнікаў, але падтрымкі гэта ва ўладаў не знаходзіць — «любая назва павінна адпавядаць статусу сталіцы». 

У 2018 годзе на запыт «Нашай Нівы» ў Мінгарвыканкаме адказвалі, што «існуе спіс з 65 асоб, якіх трэба ўганараваць у тапаніміцы. Першымі ў спісе ідуць Васіль Быкаў, Міхась Савіцкі, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін». Калі такія назвы з’явяцца? Калі будуць пабудаваныя новыя вуліцы, тлумачылі гарадскія ўлады.

У 2016 годзе ў Мінску з’явілася пяць новых вуліц, у 2018-м — дзве, у 2021-м — сем новых вуліц. Вуліца імя мастака Савіцкага ў Мінску ўжо ёсць, вуліц у гонар пісьменнікаў Быкава, Барадуліна і Бураўкіна ўсё яшчэ няма. 

Замест «Маскоўскай» — «Мінская». Вуліцы Драгічына атрымаюць беларускія назвы

Вуліца Турэмная стала Валадаркай. Хто такі Валадарскі, з чым імем асацыюецца вядомае СІЗА

У Гродне частку вуліцы ў цэнтры хочуць назваць у гонар Філарэта. Краязнаўцы супраць і прапануюць свой варыянт ушанавання

Каментары

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей9

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей9

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць