Прэм'ер-міністр Ірландыі Майкл Марцін сказаў, што бустарная вакцынацыя «цалкам змяніла сітуацыю».
Барам і рэстаранам больш не трэба будзе закрывацца а 20-й вечара. Крытыя і адкрытыя пляцоўкі могуць працаваць у нармальным рэжыме. Адмяняецца праверка сертыфікатаў вакцынацыі.
У той жа час людзі па-ранейшаму абавязаныя насіць маскі ў грамадскім транспарце і ў крамах. Такі парадак захаваецца да канца лютага.
Ірландыя — адна з найбагацейшых краін Еўропы. Яна таксама сярод лідараў на кантыненце па тэмпах рэвакцынацыі. Дзякуючы гэтаму, падчас хвалі «амікрона» колькасць цяжкахворых утрымалася на ўзроўні ніжэйшым за пікі папярэдніх хваль.
Прэм'ер-міністр Ірландыі Майкл Марцін сказаў, што «мы перажылі шторм «амікрон» і што бустарная вакцынацыя «цалкам змяніла сітуацыю».
Раней кавідныя абмежаванні адмяніла таксама Вялікабрытанія, іншая краіна з высокім узроўнем вакцынацыі. Праўда, брытанскі падыход трохі розніцца ад ірландскага.
Гэта першыя сігналы вяртання свету ў дакавідны стан. Як чакаецца, іншыя краіны таксама пачнуць адмяняць каранавірусныя абмежаванні на свабоднае перасоўванне і камунікацыю.
Каментары