Грамадства44

«Не хачу стаць бабкай з кнопачным тэлефонам». Доктар стаў айцішнікам — і знайшоў працу з першага водгуку

Вадзім — доктар-тэрапеўт, у медыцыне — 17+ гадоў. 2,5 гады таму ён вырашыў атрымаць яшчэ і ІТ-спецыяльнасць. У чэрвені 2023 года знайшоў працу — з першага водгуку. У стартапе. Яго гісторыю расказвае Devby.io.

Вадзіму пакуль не плацяць, але ён кажа, што гэта дробязі: назбіраны досвед дапаможа яму ў пошуку працы ў будучыні, а з выпускам MVP магчымыя інвестыцыі ў стартап — а значыць, і грошы. Але галоўнае — праца прыносіць яму задавальненне, «і гэта дарагога вартае», кажа Вадзім.

Вадзім адзначае, што стаў доктарам «з парыву душы». І дагэтуль любіць сваю прафесію: «Я не збіраюся пакідаць медыцыну, — кажа ён. — Працягваю працаваць на поўную стаўку».

— Проста наступіў момант, калі захацелася чагосьці яшчэ — новага, што было б мне цікава. 

Сумяшчаць прыём пацыентаў з ІТ аказалася няпроста, але «дактары прывучаныя прыстасоўвацца», смяецца Вадзім. 

—У мяне зменны графік працы, то-бок я працую не кожны дзень і не 5/2, таму ў нейкія дні я тэрапеўт, а ў вольны час — бізнэс-аналітык у стартапе EmTalk. Ну і не мне вам казаць, што ў ІТ ніхто не прывязаны да працоўнага месца і часу — ёсць жа яшчэ і ночы! 

У нас вельмі гнуткія ўмовы — кожны працуе, калі яму зручна. Сазвоны з камандай ладзяцца штодня, але мы іх падбудавалі пад усіх (то-бок проста з медкабінета на анлайн-сустрэчу мне выходзіць не прыходзіцца) — бо мае калегі знаходзяцца ў розных лакацыях, напрыклад, адзін чалавек у нас жыве ў Манголіі. 

Вадзім у стартапе вось ужо 1,5 года, і гэта першы і пакуль адзіны яго працадаўца ў ІТ.

— Я вам больш скажу: мне моцна пашанцавала — яны наогул першыя, каму я адправіў сваё рэзюмэ, пакуль яшчэ вучыўся на курсах.

Пра тое, як гэта здарылася, Вадзім расказвае здалёку: у 2022 годзе ён вырашыў пачаць вывучаць праграмаванне.

— Але як і многія, хто толькі хоча ўвайсці ў ІТ, меў вельмі павярхоўнае ўяўленне пра гэта. Пайшоў на курсы — асвоіў на базавым узроўні C#, Python і Java, у апошнюю закахаўся…

Вадзім не шукаў працы, але ў чат на адукацыйнай пляцоўцы, дзе ён вучыўся, выклалі аб’яву з запрашэннем на бясплатную стажыроўку — і ён адгукнуўся («вырашыў, што дапаможа мне падцягнуць хард-скілы», — прызнаецца суразмоўца). «І бінга» — яго ўзялі! 

— Гэта ўнікальная сітуацыя, калі першы ж водгук стаў паспяховым — бо ў мяне, па-мойму, на той момант нават не было профілю на LinkedIn.

Вадзім неўзабаве зразумеў, што як Java-распрацоўшчык ён не будзе запатрабаваны ў стартапе, затое будзе каштоўны як медык — праграма, якую распрацоўвае каманда EmTalk, звязаная з ментальным здароўем.

— А яшчэ я зацікавіўся бізнэс-аналізам (рэч у тым, што любую гіпотэзу трэба правяраць — і ў нас гэтым займалася ўся каманда, уключаючы распрацоўшчыкаў), і мяне «зацягнула», — смяецца Вадзім. — Выявілася, гэта больш маё, чым праграмаванне.

Вадзім памяняў курс — пляцоўка, на якой ён праходзіў навучанне, «аказалася ў гэтым плане гнуткай». 

Суразмоўца дагэтуль са стартапам. Працуе на валанцёрскіх пачатках, як і многія там.

— У нас няма інвестара, і з аб’ектыўных прычын мы яго і не шукаем. Так, інвестыцыі прыцягваць плануем, але праз некалькі месяцаў — спачатку трэба выпусціць MVP. 

Вадзім кажа, што яго інтарэс — «не грашовы»: «усе, хто працаваў у нас у камандзе, вельмі выраслі па навыках, — дзякуючы гэтаму сталі запатрабаваныя на рынку працы. Мая калега, бізнэс-аналітык, папрацаваўшы ў нас месяцы 4, знайшла працу літаральна за тыдзень. А нашага Kotlin-распрацоўшчыка паклікалі працаваць у «Яндэкс».

Суразмоўца dev.by кажа, што не пакіне медыцыны, нават калі знойдзе паўнавартасную працу ў ІТ. 

— Чаму я пайшоў у ІТ — не толькі праз магчымасць у перспектыве зарабляць «вялікія грошы», пра якія ўсе кажуць: маўляў, айцішнікі грабуць іх шуфлем. Не так ужо мала я зарабляю як доктар. Мне трэба было пераключыць мозг з таго, што адбывалася ў свеце — знайсці нейкае захапленне. А мне заўсёды былі цікавыя тэхналогіі, яшчэ са школы, але не было магчымасці займацца гэтым паралельна. 

Але я ў нейкі момант злавіў сябе на думцы: вось я пачынаю чытаць пра блакчэйн, — і не разумею, што гэта. А ў мяне маленькія дзеці — праз 10 гадоў мы з імі ж будзем размаўляць на розных мовах, для іх усё гэта будзе зразумела, а для мяне — не.

Гэта было немалаважным фактарам: я не хачу стаць бабкай з кнопачным тэлефонам найбліжэйшымі гадамі, а быць у курсе, як развіваюцца тэхналогіі. 

Вадзім не хавае, бывае вельмі няпроста: завал на ўсіх франтах — і не хочацца нічога рабіць. «Але хваля накаціць, потым схлыне — і быццам усё і нядрэнна».

— Мая сям’я мяне падтрымлівае. Жонка якраз і была тым чалавекам, які падштурхнуў мяне пайсці на курсы. І цяпер яна падстаўляе плячо, калі мне здаецца, што ў мяне рукі апускаюцца.

Сярод знаёмых было нямала тых, хто круціў пальцам ля скроні (і калегі-медыкі, і далёкія і ад медыцыны, і ад ІТ). Некаторыя і цяпер круцяць: маўляў «Ну-ну, давай бясплатна працуй…» А я атрымліваю ад гэтай працы задавальненне – і гэта дарагога вартае.

Каментары4

  • !
    27.01.2025
    Моя сестра любит работать врачом. А отзывы от пациентов только положительные
  • Айці-нявольнік
    27.01.2025
    "Вадзіму пакуль не плацяць" - ключавая фраза. А я б, напэўна, зараз з задавальненнем лячыў людзей, а не пісаў г.ўнакод.
  • Уперад
    27.01.2025
    Я таксама сыйшоў з медыцыны пасля амаль 20 гадоў працы. Ужо больш за 5 год у айцішцы. Забыў беларускую медыцыну як страшэнны сон. Таму Вадзім усё добра робіць. Напрацуе стаж, далей у іншую кампанію з нармальным заробкам пяройдзе.

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША буйная кампанія падала ў суд на ўрад, патрабуючы вярнуць выплачаныя мытныя зборы3

Стала вядома, хто ўначы падарваў паліцэйскіх каля вакзала ў Маскве2

Віцебчука завабілі 40 тысячамі даляраў і надурылі на 75 тысяч рублёў

Ізраіль стаў часцей адмаўляць беларусам ва ўездзе. Што не так?

Дзеці былой салісткі расійскага гурта разбіліся насмерць, катаючыся на цюбінгу8

Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве23

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады8

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць