Грамадства66

Мінімальную пенсію беларускага іпэшніка назвалі ў Мінпрацы. Гэта маленькія грошы

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны расказала пра пенсіі для індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП), якія робяць мінімальныя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) цягам 20 гадоў, піша Tochka.by.

Памер пенсійных выплат для кожнага грамадзяніна, уключаючы ІП, залежыць ад стажу і ўзроўню даходаў, з якіх рабіліся ўзносы. Таксама на канчатковы памер пенсіі могуць уплываць надбаўкі, напрыклад, для інвалідаў I групы ці пенсіянераў старэй за 75 гадоў.

Што датычыцца ўзносаў у ФСАН, іх мінімальны ўзровень павінен складаць не менш за 35% ад велічыні мінімальнай заработнай платы. З 1 студзеня 2025 года мінімальная заработная плата павялічылася на 100 рублёў у параўнанні з 2024 годам і цяпер складае 726 рублёў.

Паводле разлікаў, гадавы мінімум выплат у ФСАН для ІП складзе 3049,2 рубля.

«Калі вы не менш за 20 гадоў сплачвалі ўзносы з даходу, які не перавышае мінімальную заработную плату, то вы фармуеце права толькі на мінімальную працоўную пенсію па ўзросце — сёння гэта 460 рублёў,» — падкрэслілі ў міністэрстве.

Акрамя таго, там звярнулі ўвагу на тое, што прадпрымальнікі маюць магчымасць павысіць сваю будучую пенсію шляхам добраахвотных адлічэнняў у ФСАН звыш устаноўленых мінімальных сум.

«Чым вышэй даход і ўзносы з яго, тым вышэйшая будучая пенсія,» — дадалі ў Мінпрацы.

Таксама адзначылі, што ў стаж уключаюцца толькі тыя перыяды, калі ў фонд ФСАН рабіліся ўзносы.

Каментары6

  • Міхась
    28.01.2025
    Лукашэнскаўскі ФСАН у чарговы раз даказвае, што будуе класічную фінансавую піраміду, якую ва ўмовах лукашызму немагчыма рэфармаваць прынцыпова. Бо нават пры жаданні перайсці на прынцыпы інвестыцыйнага фонда немагчыма - у дыктатуры інвеставаць няма куды. Падмурак піраміды ФСАН моцна падмыла масавая трудавая і палітычная эміграцыя. Ад абрынання гэтую піраміду пакуль што ратуе дзяржпадтрымка за кошт падаткаў тых жа ІП, расейскія крэдыты, якія ніхто вяртатаць не плануе, сціплыя памеры працоўных пенсій ды бясконцае падвышэнне пенсійнага ўзросту, якое апераджае рост працягласці жыцця. Але грошаў дзеля гэтага усё роўна патрэбна больш і больш. Таму гэта піраміда неўзабаве непазбежна абрынецца. Зрэшты разглядаць ў якасці альтэрнатывы разнастайныя Стравіты (якая дзяржаўная, а таму ўкладае грошы ў дзярждоўг лукашэнкаўскай дзяржавы-банкрута) і Прыёр-страхаванні (якое належыць Прыёрбанку, адціснутаму Віцей Лукашэнкай у Reiffesen, таму ягоным укладчыкам давядзецца шукаць свае грошы па ўсяму Блізкаму Усходу) - сумнеўная ідэя.
  • 2+2=4
    28.01.2025
    Таму лепш з'ехаць у лепшыя краіны хрысьціянскага свету і жыць, як чалавек, што і робяць шматлікія людзі.
  • Барадзед
    28.01.2025
    Міхась, согласен, они как собаки закапывают косточку в арабский песок.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць