Вайна1414

Буданаў на сакрэтнай нарадзе папярэдзіў аб пагрозе існаванню Украіны, калі не будзе перамоў. У ГУР гэта абвяргаюць

На закрытай нарадзе кіраўнікоў парламенцкіх фракцый і прадстаўнікоў ваеннага камандавання начальнік ГУ выведкі МУС Кірыла Буданаў адзначыў, што пры адсутнасці сур'ёзных перамоў пра завяршэнне вайны да лета, могуць быць запушчаны небяспечныя для Украіны працэсы, піша «Украінская праўда». 

Кірыла Буданаў. Фота: «Viktor Kovalchuk / Global Images Ukraine via Getty Images

Паводле выдання, нядаўна ў парламенце прайшла закрытая нарада кіраўніцтва Вярхоўнай Рады і фракцый з прадстаўнікамі камандавання Сіл абароны. Парламентарыі хацелі пачуць аб рэальным становішчы спраў у вайне.

Сваімі ўражаннямі з выданнем на ўмовах ананімнасці падзяліўся адзін з удзельнікаў сустрэчы.

«Спачатку прадстаўнікі Генштаба гаварылі шмат, блытана, але вельмі цікава. Потым былі іншыя даклады. Але больш за ўсё запомніўся адказ Буданава. Нехта ў яго спытаў, колькі ў нас яшчэ ёсць часу. А Кірыл з ягонай халоднай усмешкай кажа: «Калі да лета не будзе сур'ёзных перамоў, то могуць пачацца вельмі небяспечныя для існавання Украіны працэсы…»

Усе пераглянуліся і змоўклі», — расказаў суразмоўца. 

Ва ўкраінскай выведцы адказалі на публікацыю. Там заявілі, што Буданаў не казаў пра пагрозу для Украіны, калі перамовы пра мір не пачнуцца да лета.

У Галоўным упраўленні заклікалі «не распаўсюджваць чуткі, неправераную і непацверджаную афіцыйна інфармацыю». 

«Распаўсюд якіх-небудзь паведамленняў аб тым, што быццам бы абмяркоўваецца на афіцыйных нарадах з грыфам «таемна» з удзелам вайскова-палітычнага кіраўніцтва дзяржавы, шкодзіць бяспецы дзяржавы і выкарыстоўваецца ворагам у сваіх інтарэсах», — гаворыцца ў заяве ГУР.

Каментары14

  • Сум
    27.01.2025
    Мог казаць, мог не казаць.
    Мог праўду казаць, мог і непраўду.
    Калі і праўду, то што тое за працэссы такія, што зараз іх няма, а летам пачнуцца?
    Снарады скончацца?
  • Няхай
    27.01.2025
    А сейчас по его мнению нет угрозы?
  • Іпсец
    27.01.2025
    Праўда гэта ці не (я схільны лічыць, што праўда), але ад Буданава даўно няма аптымістычных прагнозаў. Ні пра крымскі мост, ні пра вызваленне акупаваных тэрыторый. Выглядае, што сітуацыя сапраўды ахавая.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць