Эканоміка44

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

Як стала вядома «Нашай Ніве», у 2025 годзе можна чакаць выхаду на рынак нерэгулярных пасажырскіх перавозак новага агрэгатара, над якім працуюць у кампаніі A1. Гэта не першая спроба тэлекамунікацыйнага правайдара заняцца гэтым бізнэсам. 

Служба таксі для А1 — гэта не нешта абсалютна новае, а рэінкарнацыя старой ідэі з улікам рынкавай кан'юнктуры: пры канцы 2013-га тады яшчэ velcom замахваўся на агрэгатар транспартных паслуг, блізкі па функцыянале да звыклых сёння Uber, Bolt ці Яндэкс Go.

Праз дадатак «Таксі твайго горада» можна было выклікаць таксі са спісу гарадскіх службаў. Існавала дастаўка прадуктаў, трансфер да аэрапорта, буксіроўка, магчымасць ацэнак якасці. 

Недакручанасць некаторых тэхнічных рашэнняў і павольнасць маркетынгу не дазволіла дадатку хутка стаць папулярным, а прыход Uber у Беларусь у 2015-м не пакінуў часу на выпраўленне памылак. Стартап памёр. 

Але за гэтыя гады шмат што здарылася. Гарадскія таксапаркі і таксісты «ад борту» амаль вымерлі, а заходнія кампаніі пакінулі Беларусь.

Станам на 2024 год каля 90% рынку пасажырскага таксі Беларусі падмяты «Яндэксам», які хварэе ўсімі ўласцівымі манапалісту хваробамі: высокія тарыфы для пасажыраў, непрывабныя ўмовы работы для кіроўцаў, перыядычны дэфіцыт паслуг. 

Пагоршыла цэнавую сітуацыю на рынку і дзяржава, якая бюракратызавала ў 2024-м доступ кампаній-перавозчыкаў і індывідуальных кіроўцаў да рынку.

Але нягледзячы на гэта, цяпер зручны час для таго, каб паспрабаваць адкусіць кавалак рынку. Манаполія, калі яна не дзяржаўная, заўсёды знаходзіцца ва ўразлівым да канкурэнтаў становішчы. 

А1 можа валодаць і тэхнічнымі, і маральна-этычнымі канкурэнтнымі перавагамі над расійскай кампаніяй. Застаецца пытанне з фінансавай матывацыяй кампаній-перавозчыкаў, каб перацягнуць іх на свой бок. 

У 2020-м аб'ём беларускага рынку нерэгулярных пасажырскіх перавозак ацэньваўся ў $394 мільёны. 

А1 — правайдар тэлекамунікацыйных, інфармацыйна-камунікацыйных і кантэнт-паслуг у Беларусі. У асноўным гэта доступ да інтэрнэту, мабільнай сувязі, дата-цэнтры, лічбавае тэлебачанне. 

Кампанія пачала дзейнасць у 1999 годзе. З 2007 уваходзіць у склад міжнароднай A1 Group (Аўстрыя), якая кантралюецца транснацыянальным холдынгам América Móvil (Мексіка). Да 2019 года кампанія ў Беларусі дзейнічала пад брэндам Velcom. Абанентамі іх мабільнай сувязі, як дэкларуе А1, з'яўляюцца больш за 4,8 мільёна чалавек. 

Каментары4

  • даведка
    28.01.2025
    ДКР МВД, КГБ, ОАЦ, будут иметь доступ как к заказам, так и скрытой камере в такси.
  • Юрий
    28.01.2025
    Да конкуренты нужны , но только приход ещё одного монополиста на рынок мало что изменит , здесь самый главный вопрос в том , чтобы ограничить монополиста диспетчера в ценообразовании на рынке, так это абсурд когда диспетчер монополист не являясь перевозчиком не оказывая фактически услуг по перевозке пассажиров диктует цену на перевозку как для перевозчиков так и для пассажиров. Цены на рынке должны формироваться исключительно теми кто оказывает услуги самими перевозчиками. Где преславутое Министерство антимонопольного регулирования и торговли? Неужели оно не в курсе этой проблемы ? Сомневаюсь .
  • Уж лучше А1, чем российский Яндекс
    28.01.2025
    даведка, а у Яндекса к этим данным доступ имеют еще и все российские спецслужбы, ведь Яндекс, как российская компания, полностью выполняет все российские законы и хранит все на российских серверах и дата центрах, к которым доступ у фсб 24/7. Поэтому уж лучше наш А1, чем российский Яндекс.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі8

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту4

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына19

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі8

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць