Свет

Байдэн назваў журналіста «тупым сукіным сынам». А пасля патэлефанаў яму і выбачыўся ВІДЭА

Гэта адбылося падчас сустрэчы Байдэна з яго эканамічнымі дарадцамі. Перад ёй журналісты паспрабавалі спытаць прэзідэнта пра Расію і Украіну, але той адмовіўся адказваць на пытанні не па тэме нарады.

Тады журналіст Fox News Пітэр Дусі спытаў, ці лічыць прэзідэнт, што інфляцыя наносіць палітычныя страты напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс. Усміхнуўшыся і панізіўшы голас, Байдэн адказаў: «Гэта вялікі плюс. Больш інфляцыі. Які тупы сукін сын». Няясна, ці ведаў прэзідэнт, што ў гэты момант яго мікрафон быў уключаны.

Пазней Дусі расказаў, што прыкладна праз гадзіну пасля інцыдэнта Байдэн звязаўся з ім па тэлефоне.

«Ён сказаў: «Нічога асабістага, прыяцель…» Я запэўніў яго, што працягну задаваць пытанні, якія адрозніваюцца ад тых, што задаюць іншыя. Ён адказаў: «Ты мусіш»», — паведаміў карэспандэнт.

Па афіцыйных звестках, гадавая інфляцыя ў краіне па выніках снежня 2021 года дасягнула 7% — гэта максімум за апошнія 40 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай52

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства13

Зяленскі: ЗША хочуць завяршыць вайну да пачатку лета6

Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год5

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі6

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць