Грамадства

На «дыялогавых пляцоўках» людзей пужаюць фэйкавым «планам Далеса»

Фэйкавы «план Далеса» цытаваў на сустрэчы з жыхарамі гарадскога пасёлка Касцюкоўка на Гомельшчыне дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віталь Уткін.

Віталь Уткін. Фота Дзмітрыя Чарняўскага, newsgomel.by.

Дэпутат цытуе тэкст, які лёгка можна знайсці ў любым расійскім канспіралагічным ксенафобскім выданні:

«Наступствам халоднай вайны супраць Савецкага Саюза стала сучасная гібрыдная вайна. Яна бярэ свае вытокі ў 1945 годзе, калі дырэктар ЦРУ Ален Далес склаў план па знішчэнні СССР. Там, у прыватнасці, ёсць наступныя словы: «Мы кінем усё, што маем, усё золата, усю матэрыяльную моц на абалваньванне і адурманьванне савецкіх людзей. Чалавечая свядомасць здольная змяняцца. Пасеяўшы там хаос, мы непрыкметна падменім іх каштоўнасці на фальшывыя і прымусім іх у гэтыя фальшывыя каштоўнасці верыць… У кіраванні дзяржавай створым хаос і бязладдзе… Галоўную стаўку зробім на моладзь».

«Мы з вамі бачым, які рэсурс быў кінуты ў 2020 годзе на нашу моладзь», — зрабіў з гэтага выснову дэпутат, які, як сцвярджаецца, «паставіўся да сустрэчы з усёй сур'ёзнасцю».

«План Далеса» — гэта фальшыўка, якая часта тыражуецца расійскімі шавіністычнымі СМІ, міфічны план дзеянняў ЗША супраць СССР. У выглядзе, які цытуецца, ён нідзе не публікаваўся, а англійскі арыгінал яго, здаецца, ніколі не існаваў. Яго прыдумалі ў 1990-я.

Цытаваць «план Далеса» як нібыта сапраўдны дакумент — тое самае, што прымаць за чыстую манету «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў», створаныя ў пачатку ХХ стагоддзя ў Расійскай імперыі для апраўдання антысеміцкай палітыкі. Але беларускія чыноўнікі нічога кепскага ў гэтым не бачаць. У снежні 2020 года відэа пра «план Далеса» на сустрэчы са студэнтамі БДУ ставіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

А пасля гэтыя самыя людзі гавораць пра гістарычную памяць і патрэбу яе захавання, пагражаючы нязгодным нават крымінальнай адказнасцю. Нібыта сапраўдная гістарычная памяць можа грунтавацца на фэйках.

Віталь Уткін — дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Гомеля. Выпускнік Украінскай акадэміі ўнутраных спраў. Служыў у міліцыі, з 1993 да 2019 працаваў чыноўнікам у Гомелі.

Ён не першы раз адзначаецца адыёзнымі выказваннямі, супярэчнымі здароваму сэнсу. Так, год таму ён ацаніў перанос чэмпіяната свету па хакеі з Беларусі як помсту за перамогу ў «Вялікай Айчыннай вайне», а ў чэрвені 2021-га паставіў беларускіх удзельнікаў пратэстнага руху на адну дошку з арганізацыяй «Аль-Каіда», а Святлану Ціханоўскую — з Усамай Бен-Ладэнам.

Чытайце таксама:

Дэпутат: Адмена ЧС па хакеі — помста нам за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне

Студэнты пра затрыманні журналістаў: «Хто будзе асвятляць усё, што адбываецца?» Качанава: «А навошта асвятляць?»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць