Свет

Такаеў пра адключэнне інтэрнэту падчас пратэстаў: «Інфармацыйна мы прайгралі»

Адключэнне інтэрнэту падчас студзеньскіх падзей стварыла інфармацыйны вакуум, лічыць Такаеў. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў даў інтэрв'ю тэлеканалам. Прыводзім некаторыя тэзісы.

Такаеў негатыўна ацэньвае адключэнне інтэрнэту падчас пратэстаў у Казахстане. «Інфармацыйна мы прайгралі», — сказаў ён. Але тады, па яго словах, было не да гэтага. «Мы ўсе разумныя заднім розумам, тады не думалі, што пра нас скажуць». Пры гэтым «фэйкі ліліся ракой».

Такаеў пацвердзіў, што гэта ён даў загад страляць на паражэнне.

«Я павінен адкрыта прызнаць, людзі асцерагаліся браць на сябе адказнасць, не было адзінага алгарытму. Пасля Жанаазена былі прынятыя законы, якія скоўвалі праваахоўнікаў ва ўжыванні зброі», ‒ сказаў Такаеў.

Таму ён прыняў рашэнне ўзяць на сябе адказнасць. «Я дыпламат, я ведаў наступствы, я ведаў, што будзе такая рэакцыя. Але бяспека дзяржавы ‒ на першым месцы».

Такаеў распавядае, што на Казахстан напалі ўзброеныя бандыты, і па-ранейшаму настойвае на іх колькасці ў 20 000.

«Бандыцкая акцыя працягвалася не адну гадзіну. Нават дэпартамент паліцыі адбіваўся дзве ночы. Бандытаў было вельмі шмат. Ішлі з трох бакоў, хвалямі. Блокпасты былі змятыя», ‒ сказаў ён. Пры гэтым, згодна з Такаевым, бандыты былі пад уздзеяннем наркотыкаў, не адчувалі болю, «нават калі ім пачалі страляць па нагах».

Хто за ўсім гэтым стаіць, зараз расследуюць. Але вельмі многія баевікі, паводле Такаева, паспелі пакінуць Алматы.

«Гэта была тэрарыстычная аперацыя, спланаваная баевікамі з-за мяжы», ‒ упэўнены Такаеў.

«Аэрапорт быў захоплены для таго, каб забяспечыць праход праз яго грамадзян, якія прыляцелі з аднаго цэнтральнаазіяцкага горада. Гэта былі падрыхтаваныя баевікі, якія прыляцелі пад выглядам гастарбайтэраў. Іх правялі праз памежныя стойкі, запусцілі ў горад і прыступілі да кіраўніцтва аперацыі».

Аперацыя была спланаваная, яе мэтай быў захоп улады.

Такаеў згодны, што ўсе выпадкі незаконнага ўжывання зброі павінны расследавацца. Для расследавання створана грамадская камісія, «я гэта вітаю», сказаў Такаеў.

Па яго словах, супраць мірных пратэстоўцаў зброя не ўжывалася.

На пытанне журналіста, дзе быў Назарбаеў і ці ішоў з ім гандаль, Такаеў адказаў:

«Ніякага гандлю і размовы аб прывілеях не было. Была размова аб статусе кіраўніка Савета Бяспекі. Я паставіў пытанне, што зараз звярнуся да нацыі і скажу, што зʼяўляюся кіраўніком Савета Бяспекі», ‒ распавёў ён.

Такаеў сказаў, што выступае за рэфармаванне палітычнай сістэмы ў краіне.

«Мая місія як прэзідэнта ‒ дасягнуць поспехаў у трансфармацыі палітычнай сістэмы і грамадства. Трэба выхоўваць палітычную культуру. У парламенце павінна быць некалькі моцных партый. Я б хацеў, каб у гады майго прэзідэнцтва гэта здарылася», ‒ сказаў ён.

На пытанне, як доўга ён будзе прэзідэнтам Казахстана, Такаеў адказаў, што не больш за два тэрміны. Ніякага перапісвання Канстытуцыі не будзе.

На пытанне, што цяпер ён павінен Пуціну за прыезд войскаў АДКБ, Такаеў сказаў, што нават размовы пра гэта не было.

«АДКБ ‒ наша агульная арганізацыя, створаная ў 1992 годзе. Я звяртаўся »да самога сябе«. Выкарыстанне міратворчага кантынгенту АДКБ было законным. Міратворцы не зрабілі ні аднаго стрэлу. Яны забяспечвалі тыл. І згулялі псіхалагічную запужваючую ролю для бандытаў. Гэта быў абʼяднаны кантынгент, там была не толькі Расея».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА пажыццёва дыскваліфікаваў трэнера, які таемна здымаў у распранальні на відэа сваю жаночую каманду4

Беларусы за паўгода праз зноў адкрытыя пераходы Польшчы правезлі тавараў на $17 мільёнаў, і гэта толькі праз Tax Free5

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць