Меркаванні2424

Еўрапейская мара Аляксандра Лукашэнкі

«У 2011 г. будзем жыць, як у Еўропе,» — заявіў Лукашэнка на мінулым тыдні. Гэтым абяцаннем, незалежна ад ступені яго выканальнасці, ён далучыўся да вялікага шэрагу сваіх папярэднікаў. Піша ў сваім блогу на Радыё Свабода Юры Дракахруст.

«У 2011 г. будзем жыць, як у Еўропе,» — заявіў Аляксандр Лукашэнка на мінулым тыдні. Гэтым абяцаннем, незалежна ад ступені яго выканальнасці, ён далучыўся да вялікага шэрагу сваіх папярэднікаў. Піша ў сваім блогу на Радыё Свабода Юры Дракахруст.

Такая мара — лёс хіба ня ўсіх краінаў даганяючага разьвіцьця. Прычым у дадзеным выпадку гэта не залежыць нават ад стаўленьня да палітычных рэаліяў краінаў, якія мяркуецца дагнаць. Мікіта Хрушчоў быў гарачым змагаром з «амэрыканскім імпэрыялізмам», але «дагнаць і перагнаць» зьбіраўся менавіта Амэрыку, менавіта яна была кропкай адліку, ідэалам, ідэальнасьць якога хавалася нават ад саміх сябе. Мао Цзэ Дун напярэдадні «вялікага скачка» ў 1957 годзе даваў партыйную ўстаноўку «за 15 гадоў дагнаць і перагнаць Велікабрытанію» і збудаваць камунізм.

Ну, і тым болей гэта зразумела, калі краіна даганяючага разьвіцьця лічыць тых, каго мяркуе дагнаць, ідэалам абсалютна сьвядома. У свой час Лех Валенса абяцаў зрабіць Польшчу «другой Японіяй», у Польшчы хадзілі на гэты конт нават даволі зьедлівыя анэкдоты.

Наконт хрушчоўскіх абяцаньняў народ таксама жартаваў: маўляў, Амэрыку, зразумела ж, дагонім, раз партыя сказала, а пераганяць ня будзем. А чаму? А каб амэрыканцы ня бачылі наш голы азадак.

У часы перабудовы тлумачэньні, што пасьля рэформаў савецкія людзі будуць жыць, як у Эўропе, гучалі і ў артыкулах прагрэсіўных эканамістаў, і з высокіх трыбунаў, абяцаньне: «Будзем жыць, як у Эўропе,» ‑‑ было адным з галоўных і ў лідэраў украінскай «аранжавай» рэвалюцыі 2004 году.

Напачатку свайго кіраваньня Расеяй Уладзімер Пуцін ставіў больш сьціплую задачу: «дагнаць Партугалію».

Безумоўна, камуністычныя правадыры — Хрушчоў і Мао — мелі на ўвазе ў першую чаргу заходні дабрабыт, а не заходні лад жыцьця і не заходнія каштоўнасьці. Але, мяркую, што і «прарабы перабудовы» ў СССР, і лідэры антыкамуністычных рэвалюцыяў таксама абяцалі масам у першую чаргу эўрапейскую заможнасьць, па меншай меры самі масы гэта цікавіла, скажам так, не ў апошнюю чаргу. Хаця тут ня толькі дабрабыт, але ў пэўнай ступені і лад. Аднойчы я размаўляў са славацкім паслом у Беларусі, і той прыгадаў вельмі паказальную рэакцыю Лукашэнкі на, як ня дзіўна, тэлерэпартаж пра ралі Парыж‑Дакар. Пасьля, выступаючы недзе, Лукашэнка сказаў: «А якія палеткі ў іх дагледжаныя, уздоўж трасы якія!» Гэта — ня толькі дабрабыт, гэта прарваўся праз ідэалягічныя догмы ідэал беларускага селяніна.

Цяперашняе абяцаньне: «У 2011 годзе будзем жыць, як у Эўропе,» — вялікая эвалюцыя ў параўнаньні са сказаным у 1996 годзе: «Я свой народ за цывілізаваным сьветам не павяду».

За гэтым — ня толькі палітычны манэўр, але і праяўленьне, выхад на паверхню сьвядомасьці беларускага калектыўнага ідэалу.

Юры Дракахруст, Радыё Свабода

Каментары24

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць