Меркаванні1616

«Я толькі не разумею, для каго пабудавалі АЭС?» Даўно ніякая тэма не выклікала такіх эмоцый, як адключэнне святла на загад Лукашэнкі

Сабралі самыя залайканыя рэакцыі людзей.

Так выглядаў пагружаны ў цемру Мінск 4 лютага 2026 года. Фота з сацыяльных сетак

У тыктоку пад ролікам, які расказвае пра тое, што пасля разносу Лукашэнкі Мінск паглынула цемра, гледачы за лічаныя гадзіны пакінулі амаль 1700 каментароў. У інстаграме тая ж навіна сабрала больш за 1200 каментароў.

Найбольшую колькасць лайкаў (звыш 8200) набрала пытанне:

У інстаграме адказваюць:

— Усім ліхтарыкі!

— У наш час і ліхтароў не было, і ішлі дадому з другой змены! Мама каля пад'езда сустрэла, потым — «ай, надакучыла, хадзі дадому сам» — і хадзілі…. Ніводнае дзіця 90‑х не скралі!!!

Але такія рэкамендацыі падабаек не сабралі.

Затое амаль 4500 падабаек сабраў каментар:

«Я толькі не разумею, навошта пабудавалі АЭС. І для каго».

Маладзечна: «У Горадзе Сонца цемра несусветная»

«У Горадзе Сонца Маладзечне сёння а 7‑й вечара была цемра несусветная. Ехаць на машыне было складана, пешаходаў не відаць, ліхтары нідзе не гарэлі, і гэта ў цэнтры горада». 241 лайк.

Нехта пацвярджае яго словы: «Ооо, Маладзечна таксама ў змроку. Трохі страшна хадзіць».

«Кума з Салігорска так апісала сённяшнюю раніцу: з асвятлення ў нас была толькі поўня», — дзеліцца іншы. 221 лайк.

Ацяпленне паменшылі, святло выключылі…. Брава! 

«Ацяпленне паменшылі, святло выключылі…. Брава. Гэта яшчэ толькі пачатак, праз паўгода кубаметр паветра палічаць, трэба будзе даплаціць», — іранізуе іншы каментатар.

«Святло выключыць… шуфаль жанчынам для прыгажосці ўзяць, тэмпературу ў батарэі падкруціць паменш… бліскуча… кіраўнічыя рашэнні». 473 падабайкі.

Знак бяды

«Гэта жахліва, нават разметкі не відаць, ехаць страшна, людзей не відаць, чаго чакаюць — бяды (((» 1749 лайкаў.

Дарожкі не чышчаныя, пажылым людзям не прайсці, галалёд, якога цяпер яшчэ і не відаць.

«Жах… колькі, не дай бог, пацярпець людзей можа». 

«Траўматолагі! Пазакасвайце рукавы! Работы вам дадасца!!! У такі галалёд без асвятлення людзі будуць падаць!»

Некаторыя нават дазваляюць сабе пытацца

«У Драздах таксама святло не гарыць?»

«Беларусь выбера новага лідара хутка!»

«Можа, хто падкажа чыноўнікам, калі сонца заходзіць і ўзыходзіць?»

«А давайце падаткі плаціць не 13%, а 6%».

«Трэба ўвесці каменданцкую гадзіну — і можна святло наогул не ўключаць на дварэ».

«Вось была ўчора ў Гандлёвым доме на Нямізе. Практычна адна! Такая плошча памяшкання асвятляецца! А людзей няма! Не там эканоміце, сябры!»

«Беларусь бяднее»

«Беларусь бяднее».

«Уключыце нам святло!! Гэта ж небяспечна!! Галоўнае — здароўе і бяспека людзей».

«Вельмі сумна, на дварэ сучаснае грамадства, а такое ўражанне, што сярэднявечча… Паважаныя начальнікі, проста паглядзіце ў акенца і прыміце вернае рашэнне, без крайнасцяў. Люблю свой Мінск і шкада, што ён страціў усю сваю прыгажосць».

«У нас у аграгарадку святла ніколі не ўключалі»

Вёска жыве без святла даўно:

«У нас у аграгарадку (раней вёска) няма святла на вуліцах роўна 45 гадоў, і ходзім пешшу ў школу, і нармальна. Вы проста ў сталіцы расслабіліся».

«У вёсках людзі так заўсёды жывуць, і дзеткі ў школу ў цемры ходзяць, і мядзведзі таксама ходзяць, так што гарадскія — вам яшчэ грэх скардзіцца».

І пры гэтым не страчваюць гумару: «Хутка рана будзе святлець, трымайцеся, хутка лета».

Каментары16

  • бабруйчанін
    05.02.2026
    У суседзей " двушэчка на масква" " цемка" атамэнэрга )))
    Колькі у нас і кулы??
  • Кринж
    05.02.2026
    Тэлепузікам няма чаго хвалявацца, тэлебачанне ім у любым выпадку не адключаць,там іх супакояць, усе растлумачаць.
  • 05.02.2026
    Я по милой земле прошагаю,
    Потеряв свой последний рассудок,
    И конечно еще прочитаю
    Эту надпись в сиреневой мгле,

    Что так любезно была прогрета
    На замороженном троллейбусном стекле:
    "Крепитесь, люди, скоро лето!"
    И мне в который раз покажется теплей.

    Митяев .

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць