Меркаванні

Пуцін у размове пра Украіну нагадаў пра бамбардзіроўку Югаславіі. Чаму параўноўваць Украіну і Югаславію некарэктна?

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы асцярогі краін Захаду наконт расійскага ўварвання ва Украіну, нагадаў аб бамбардзіроўцы НАТА Белграда ў 1999 годзе. Пра гэта ён сказаў падчас брыфінгу па выніках перамоваў з канцлерам Германіі Олафам Шольцам.

«Мы з вамі былі сведкамі вайны ў Еўропе… У Югаславіі. Буйная вайсковая аперацыя з нанясеннем ракетна-бомбавых удараў па адной з еўрапейскіх сталіц, па Бялградзе… Без санкцыі Рады Бяспекі ААН», — нагадаў з усмешкай Пуцін.

З ягоных слоў, гэта «вельмі дрэнны прыклад», які Расія нібыта не хацела б паўтараць у дачыненні да Украіны.

«Хочам мы гэтага, ці не? Вядома, не», — заявіў расейскі прэзідэнт.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што

далейшыя дзеянні Расіі ў дачыненні да Украіны залежаць ад таго, ці пойдуць ЗША і Паўночнаатлантычны альянс на выкананне патрабаванняў Крамля.

Такім чынам прэзідэнт Расіі вырашыў правесці паралелі паміж сітуацыяй ва Украіне і ў Югаславіі, намякнуўшы пра магчымы варыянт расійскай агрэсіі супраць Украіны:

без адкрытага ўварвання войскаў, але з бамбардзіроўкай стратэгічных і вайсковых аб'ектаў.

Ці карэктна параўноўваць сітуацыю ва Украіне і Югаславіі? Абсалютна некарэктна.

Аперацыя НАТА супраць рэжыму Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі ў 1999 годзе была адказам на этнічныя чысткі супраць баснійскіх мусульман, а пасля — і косаўскіх албанцаў.

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі пацвердзіў адказнасць югаслаўскіх службаў бяспекі за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да албанскага насельніцтва Косава.

Шматлікія албанскія культурныя аб'екты ў Косаве былі знішчаныя падчас Косаўскай вайны, што з'яўлялася ваенным злачынствам.

Умяшанне НАТА было класічнай гуманітарнай інтэрвенцыяй, неабходнай для спынення генацыду насельніцтва.

Вынікам аперацыі НАТА супраць Югаславіі стала спыненне этнічных чыстак і вайны ў Косава.

Ва Украіне і блізка няма нічога падобнага.

У адрозненне ад Югаславіі часоў Мілошавіча, Украіна з'яўляецца дэмакратычнай дзяржавай, у якой няма ні этнічных чыстак, ні сістэмнай дыскрымінацыі нацыянальных меншасцяў. Прэзідэнтам Украіны з'яўляецца рускамоўны яўрэй.

Хоць Крэмль і спрабуе надаць канфлікту на Данбасе этнічную афарбоўку (маўляў, рускае насельніцтва выступае супраць «кіеўскіх нацыяналістаў»), гэтае тлумачэнне канфлікту нікуды не вартае.

На тэрыторыі, падкантрольнай Украіне, спакойна жывуць мільёны этнічных рускіх, і ім не пагражаюць ні этнічныя чысткі, ні сістэмная дыскрымінацыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам17

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых11

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў5

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА9

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін2

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла2

Стала вядома новае месца працы экс-кіраўніка Гомеля, пра якога гаварылі, што ён у СІЗА

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?42

Дэмарш перад матчам ЛЧ: некаторыя гульцы румынскага клуба адмовіліся падаваць руку футбалістам «МЛ Віцебск»10

Збеглы папугай тыдзень вандраваў пад Мінскам, сілкаваўся часнаком, але вярнуўся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам17

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць