Блінкен: Расія можа выкарыстаць як падставу для ўварвання ва Украіну хіматаку
Расійскія ўзброеныя сілы рыхтуюцца ўступіць на тэрыторыю Украіны ў найбліжэйшыя дні, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН.

Энтані Блінкен. Фота: Reuters
Падставай для ўварвання РФ ва Украіну, паводле словаў дзяржсакратара ЗША, можа стаць фальшывая ці сапраўдная хімічная атака.
«Можа нешта пачацца з такой правакацыі, як атака з дронаў, смерць цывільных асоб, фэйкавая або рэальная хімічная атака», — сказаў Блінкен.
Раней напад Расіі на Украіну прагназаваўся амерыканцамі на 16 лютага, аднак гэтага не адбылося. Тым не менш, лідары заходніх краін не лічаць, што пагроза мінула.
Чытайце таксама:
Ва Украіне афіцыйна абвясцілі пра стварэнне саюзу з Вялікабрытаніяй і Польшчай у імя бяспекі
«Не ўсе ў Кіеве зразумелі». Як разыходзіліся амерыканская і ўкраінская стратэгіі стрымлівання Расіі
Пагроза ўварвання Расіі ва Украіну павінна хваляваць кожнага. Гісторык Юваль Ной Харары — пра тое, што чалавецтва можа страціць
Чаму Захад так гучна б’е трывогу наконт Украіны? Здаецца, гэта адмысловая інфармацыйная аперацыя
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары