Акушэрку з Чэрыкава пакаралі за «захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Суд Чэрыкаўскага раёна разгледзеў справу супраць акушэркі мясцовай бальніцы. На яе склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП за захоўванне з мэтай распаўсюджвання ў «Аднакласніках» матэрыялаў тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім.

Жанчына не прызнала сваю віну, бо «не размяшчала на сваёй старонцы забароненыя матэрыялы».
Але суд палічыў яе віну цалкам даказанай і пастанавіў аштрафаваць жанчыну на 320 рублёў (10 базавых велічыняў), а таксама канфіскаваць тэлефон і сім-карту аператара «А1», піша «Новы час».
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары