Свет

Эрдаган: Блоку НАТА трэба нарэшце заняць выразную пазіцыю. А то ўсе толькі гавораць

3 лютага прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Таксама ён выказаўся, што думае адносна расійска-ўкраінскага канфлікту, у інтэрв'ю турэцкім СМІ.

Фота: truba71.gmail.com / depositphotos.com

У размове з Пуціным турэцкі прэзідэнт заявіў, што Турцыя не прызнае крокаў, якія супярэчаць суверэнітэту і цэласнасці Украіны. Ён таксама падкрэсліў, што ваенны канфлікт нікому не прынясе карысці і заявіў, што Турцыя гатовая ўнесці ўклад у зніжэнне напружанасці і падтрыманне міру. 

А ў інтэрв'ю турэцкаму выданню Milliyet Эрдаган пракаментаваў абвастрэнне на ўкраінскіх межах і адзначыў, што дыпламатычны шлях у перамовах з Крамлём не атрымаў паспяховага развіцця:

«Макрон пабываў у Маскве, вынік вядомы. Далей накіраваўся Шольц, карціна таксама агульнавядомая. Заяўлялася пра хуткія перамовы Байдэна. Фактычна выніку няма.

Калі аналізаваць сітуацыю з пункту гледжання дзяржаў і структур, то на пярэднім плане застаецца толькі НАТА. Думаю, што блоку НАТА трэба нарэшце вызначыць выразную пазіцыю, зрабіць усё неабходнае. А то ўсе толькі і робяць, што гавораць, а рэальных крокаў няма».

Па яго словах, сітуацыя ля межаў Украіны можа быць крытычнай. Каментуючы канцэнтрацыю там расійскіх войскаў, Эрдаган сказаў:

«Для таго, каб прадбачыць далейшае развіццё падзей, не трэба быць прарокам».

Чытайце таксама:

Эрдаган прывітаў вайскоўцаў у Кіеве словамі «Слава Украіне»

Прэзідэнт Турцыі Эрдаган: Украіна моцная дзяржава, і Расія не асмеліцца яе акупаваць

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць