Свет

Столтэнберг: НАТА войскаў ва Украіне не мае і накіроўваць не збіраецца

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг выступіў на спецыяльным брыфінгу ў Бруселі ў сувязі з нападам Расіі на Украіну, але так і не даў адназначнага адказу на пытанне, ці акажа альянс Украіне ваенную дапамогу. Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».

«НАТА падтрымлівае Украіну, знаходзіцца ў блізкай каардынацыі з ЕС, а таксама партнёрамі па ўсім свеце, каб увесці жорсткія санкцыі супраць Расіі. Саюзнікі НАТА таксама доўгі час аказвалі практычную падтрымку, каб узмацніць Узброеныя сілы Украіны», — сказаў Столтэнберг.

Генеральнага сакратара наўпрост спыталі, ці плануе НАТА пасылаць войскі на тэрыторыю Украіны, на што ён адказаў, што

«НАТА будзе абараняць усіх сваіх саюзнікаў у выпадку нападу, і таму была павялічаная прысутнасць на ўсходніх флангах тысячамі вайсковых караблёў і самалётаў».

Калі яго другі раз запыталіся пра тое ж, ён адзначыў, што НАТА спрабавала перашкодзіць канфлікту, папярэджваючы аб планах Масквы і пагражаючы санкцыямі.

«Расія зачыніла дзверы для дыпламатычнага рашэння», — сказаў ён.

Пазней Столтэнберг дадаў, што НАТА не мае войскаў на тэрыторыі Украіны і не плануе накіроўваць.

Столтэнберг дадаў, што Паўночнаатлантычны альянс збірае тэрміновы саміт па відэасувязі, каб прыняць рашэнне аб далейшых дзеяннях.

Што да бягучых ваенных дзеянняў ва Украіне і агульнай міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, то Столтэнберг адзначыў наступнае:

— Мэты Расіі не абмежаваныя Украінай, Расія дамагаецца адводу сіл НATА з Усходняй Еўропы;

— НАТА і Еўрасаюз маюць намер працягваць палітыку санкцый супраць Расіі, нават калі гэта будзе азначаць страты для іх саміх;

— Ваенная аперацыя Расіі ва Украіне не ўмацуе стратэгічную бяспеку Расіі;

— НАТА мае намер даць Украіне, Грузіі, Малдове і Босніі і Герцагавіне больш дапамогі для дэмакратыі;

— НАТА дадаткова размясціла на ўсходзе альянсу тысячы вайскоўцаў, больш за 100 самалётаў у высокай гатоўнасці, звыш 120 караблёў;

— НАТА працягне пастаўляць зброю Украіне, уключаючы сістэмы СПА.

Каментары

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць