За пратэст вайне там затрымалі 34-гадовага Аляксея Мароза.

На ілюстрацыйным здымку — сённяшнія затрыманні ў цэнтры Мінска

На ілюстрацыйным здымку — сённяшнія затрыманні ў цэнтры Мінска

Жанчына расказвае, што яе муж быў у горадзе а 17-й гадзіне. Пісаў ёй, што на вуліцах вельмі мала людзей. Узмоцненага патруля сілавікоў таксама не назіралася.

«Недзе ў 17.10 ён прыйшоў на плошчу, сеў на лаўку. Да яго хутка падышлі людзі ў цывільным. Запыталі: «Чаго тут сядзіш?» Муж сказаў, што пратэстуе супраць вайны», — дзеліцца жанчына.

Ні сімволікі, ні плакатаў у Аляксея з сабой не было.

Мужчыну адвезлі ў мясцовы ІЧУ. Наколькі вядома жонцы, яго будуць судзіць па адміністрацыйным артыкуле за адзіночны пікет.

Чытайце таксама:

Тысячы людзей у цэнтры Мінска пратэставалі супраць вайны. Каля Мінабароны скандавалі «Не вайне!», а таксама «Слава Украіне!»

Вайна ва Украіне. Дзень чацвёрты АНЛАЙН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0