Грамадства

Беларусь могуць прызнаць агрэсарам нароўні з Расіяй. Ці давядзецца тады плаціць рэпарацыі?

Уладзімір Зяленскі ў адным са сваіх зваротаў згадаў тэму рэпарацый, параіўшы расіянам успамінаць гэтае слова. Адначасова з гэтым Міжнародны суд у Гаазе прыняў пазоў ад Украіны датычна нападу на тэрыторыю суверэннай дзяржавы. Але ці ёсць механізмы, каб спагнаць кампенсацыю з краін-агрэсараў? «Нашай Ніве» патлумачыў юрыст-міжнароднік.

У міжнародным праве існуюць два віды адказнасці: палітычная і матэрыяльная.

У выпадку Беларусі за агрэсію ў дачыненні да Украіны слушна будзе казаць пра матэрыяльную адказнасць, бо палітычныя наступствы (санкцыі, абмежаванні) і так відавочныя.

Жылы дом у Чарнігаве пасля абстрэлу.

Матэрыяльная адказнасць бывае ў выглядзе рэпарацый, субстытуцыі і рэстытуцыі.

  • Рэстытуцыя — гэта вяртанне рэквізаванай маёмасці (напрыклад, калі б беларускія вайскоўцы адабралі аўтобус, то потым яго трэба было б вярнуць).
  • Субстытуцыя — замена маёмасці. Напрыклад, замест скрадзенага аўтобуса мы перадаём украінцам наш МАЗ.
  • Рэпарацыі — пакрыццё матэрыяльнай шкоды. 

Як правіла, рэпарацыямі могуць быць:

— грашовыя кампенсацыі з бюджэту, 

— матэрыяльныя кампенсацыі;

— паслугі.

Аб'ём і від рэпарацый вызначаецца на аснове міжнародных дамоваў ці па выніку суда.

Пасля іх заключэння ствараюцца спецыяльныя камісіі, якія вызначаюць памер урону і формы кампенсацыі.

У выпадку адмовы ад выканання рэпарацыйных абавязацельстваў, кампенсацыю можна атрымаць шляхам адабрання маёмасці за мяжой (напрыклад, канфіскацыяй пасольскіх будынкаў).

«Калі пасля вайны застанецца цяперашні рэжым, то рэпарацыі на яго могуць быць ускладзеныя міжнароднай супольнасцю»

Як тлумачыць «Нашай Ніве» дзяржаўны юрыст на ўмовах ананімнасці, спагнанне з Беларусі будзе залежаць ад сітуацыі ў краіне на момант спынення вайны. 

«Найперш, цяжар аднаўлення Украіны будзе ўскладзены на міжнародныя фінансавыя арганізацыі — МВФ, Сусветны банк ды іншыя, — кажа ён. — Што датычыць рэпарацый, то, калі праводзіць паралелі з Другой сусветнай вайной, то тады мелі значэнне і абставіны змены рэжыму ў краіне-агрэсары. 

Калі рэжым краіны-агрэсара быў зменены ў выніку моцнага супраціўлення народа, «знізу», як у Італіі, то рэпарацыі былі меншыя, чым у выпадках, калі рэжым быў зменены «зверху», як у Германіі і Японіі.

Таму, імаверна, будзе мець значэнне, якая будзе сітуацыя ў Беларусі на момант абмеркавання рэпарацый, ці будзе тут Лукашэнка. Калі Лукашэнкі не будзе, адбудзецца дэмакратызацыя, то схема выплаты рэпарацый ці ўнёскаў у аднаўленне Украіны будзе вызначаная паводле дамоўленасцяў бакоў.

Калі ж пасля вайны застанецца цяперашні рэжым, то рэпарацыі на яго могуць быць ускладзеныя міжнароднай супольнасцю, але перспектывы іх спагнання выглядаюць цьмяна».

«Тут можна выказаць здагадку, што ў выпадку рашэння суда, рэпарацыі будуць спаганяцца праз канфіскацыю беларускай маёмасці і беларускіх грашовых рэзерваў, размешчаных за мяжой, — лічыць юрыст.

— Абрысы гэтага працэсу можна назіраць па курсе на канфіскацыю маёмасці расійскіх алігархаў на Захадзе, а таксама па арышце расійскіх золатавалютных рэзерваў у выніку санкцый». 

Колькі можа заплаціць Беларусь?

Калі прымяняць расійскі прыклад арышту рэзерваў і маёмасці, то колькі можна атрымаць з лукашэнкаўскага рэжыму? Пра гэта разважае эканаміст BEROC Дзмітрый Крук. 

«У чыіх банках захоўваюцца беларускія рэзервы, наш Нацбанк ніколі не раскрываў. Але адназначна — на рахунках за мяжой, і лагічна, што ў развітых краінах. Штосьці, напэўна, у Кітаі. Беларускі рэжым, прадбачыўшы санкцыі, канвертаваў нейкую частку рэзерваў у золата — прыкладна на 3 мільярды долараў, з іх 90% у злітках, якія захоўваюцца, хутчэй за ўсё, у Беларусі. 

Але з гэтага і вынікае, што прыкладна на 4 мільярды долараў (сродкі, размешчаныя за мяжой) блакаванне беларускіх рэзерваў і выкарыстанне іх у якасці рэпарацый магчымае. Таксама за мяжой ёсць маёмасць Беларусі — актывы кампаній, будынкі амбасадаў, санаторыяў і гэтак далей», — сказаў Крук. 

Нагадаем, што з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Украіны, беларускі транспарт перавозіць расійскую тэхніку. З тэрыторыі Беларусі было запушчана некалькі соцень ракет, вылятаюць расійскія бамбардзіроўшчыкі. Толькі за першы тыдзень ваенных дзеянняў загінула больш за 2000 мірных жыхароў Украіны і, імаверна, некалькі тысяч украінскіх вайскоўцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце12

«Каханы за 500 м ад вас». Наста Дашкевіч расказала, як год таму ляцела як на крылах да мужа ў Літву1

Пад Мінскам абнаўляюць веламаршрут Мінск — Раўбічы

Старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» расказаў, ці памагло прадпрыемству зняцце амерыканскіх санкцый1

«Прыток кіроўцаў назіраем з панядзелка». Што адбываецца з іншымі службамі таксі на фоне збояў «Яндэкса»

У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс «Яндэкса»9

Пад ціскам грамадскасці Трамп адмяніў жывую трансляцыю расстрэлу злачынцы, асуджанага да смяротнага пакарання5

Навукоўцы прасачылі, як смерць аднаго слана можа ўплываць на экасістэму1

У Расіі знялі шалёна папулярны серыял пра ядзерныя вучэнні, у якіх удзельнічалі беларусы. Вось што не так з «Паўраспадам»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць