Грамадства

Чалы рэзка прайшоўся па беларусах: «Наша трыяда — разрозненасць, паражэнства, віктымнасць»

У апошнім стрыме аналітык Сяргей Чалы шмат казаў пра вайну ва Украіне. Але таксама згадаў і пра беларусаў, абурыўшыся нашым «паражэнствам» і выбачэннямі ў сацсетках.

«Адзінае, што можна зараз зрабіць — перастаць бачыць сябе вінцікам, адшукаць кропку для маральнай пазіцыі. Я з жахам назіраю, як распаўсюджваецца рэакцыя беларусаў, адзін і той жа тэкст, пад капірку: я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, не маю да гэтага ніякага дачынення, калі ласка, не лічыце мяне саўдзельнікам, — сказаў Чалы. 

Я разумею, што выклікае такую рэакцыю, але гэта інфантыльная рэакцыя на катастрофу, на стрэс. Вы б яшчэ напісалі: «Увогуле, не лічыце мяне беларусам»!

Ужо прыдумана шмат канцэптаў, з дапамогай якіх людзі знаходзяць самаапраўданне.

Гэта і канцэпт акупацыі — я бачыў, як яго выкарыстоўвалі даўно. З’явіўся і больш удасканалены варыянт: «двайная акупацыя». Напэўна, Лукашэнка акупаваны Пуціным, а ўсе астатнія — Лукашэнкам.

Гэта і «канцлагер, у якім мы ўсе знаходзімся», і апафеоз — малюнак у Фэйсбуку, катаванне калесаваннем, з нейкім подпісам, які не памятаю даслоўна, але сэнс такі: а што я магу?

І агромністая колькасць людзей, якія думаюць незалежна, самастойна, адзін за адным посцяць яе.

Чалы падкрэслівае: украінская прапаганда транслюе мэсэджы пра салідарнасць, гераізм і ахвярнасць, гэта тое, што мы бачым паўсюль. А наша беларуская трыяда — замест салідарнасці разрозненасць, замест гераізму — «наша любімае паражэнства», замест ахвярнасці — віктымнасць.

«Зараз шмат эмоцый: і пачуццё віны, і сорам, і проста экзістэнцыйны жах. Ёсць розныя спосабы пераадолець іх. І мяне непакоіць, што дэфолтны спосаб беларусаў, гэта [вось такі].

І гэта не «глыбінны народ», гэта тыя, хто піша ў фэйсбуку. 

Гэтае паражэнства — феномен не лукашэнкаўскай Беларусі. Віктымнасць — феномен не савецкай Беларусіі. Мяне заўсёды выбешвала, што нацыянальны наратыў звальваўся ў «жалобу і галечу», «тры лыжкі заціркі».

Чалы задаецца пытаннямі: чаму мы не згадваем вопыт самаарганізацыі часоў каранавіруса? Вопыт выбараў?

«Я ведаю, што агромністая колькасць людзей, слухаючы мяне, вырашыць, што гэта не пра іх. «Мы — не яны» — гэта самая першая базавая рэакцыя, у духу «мая хата з краю», у духу «я ні пры чым». І самае галоўнае, чаму гутарка пра прапрацоўку траўматычнага вопыту, і чаму я называю гэтую рэакцыю інфантыльнай.

Таму, што адзіная прадуктыўная рэакцыя на гэты нацыянальны сорам, нацыянальнае прыніжэнне, гэта не дэматывацыя, «а можна я пасяджу на дупе роўна», як зараз хваляцца нашы салдаты, выдаючы гэта за подзвіг. Не дэматывацыя, а пераход у нейкае дзеянне: штодзённае, малое дзеянне, хаця б дзеля таго, каб потым мы маглі не толькі глядзець у люстэрка, але і глядзець адно аднаму ў вочы, — кажа Сяргей Чалы. — 

Сёння момант маральнага і экзістэнцыйнага выбару эпічных маштабаў. Дзе кожны мусіць заглянуць у сваю душу і знайсці выхад не ў выглядзе параліча волі, а ў выглядзе хай самага малога, але нейкага дзеяння. І добра было б, каб гэтае дзеянне было сумесным, калектыўным, салідарным.

Мне цяжка даюцца гэтыя словы, але яшчэ раз напомню гэтую трыяду: салідарнасць, гераізм, ахвярнасць. Супраць разрозненасці, паражэнства і віктымнасці. 

У гэтым жаху няма ніякага компасу, акрамя маральнага. І гэта выклік для кожнага. Проста для таго, каб пасля глядзець у вочы самім сабе і адно аднаму», — кажа Чалы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць