Усяго патроху

«На нармальны адпачынак спатрэбіцца каля 2000 даляраў». Якія пуцёўкі прапануюць беларускія турфірмы

Ужо трэці сезон беларусам недаступны шэраг звыклых кірункаў для адпачынку. Спачатку гэтаму замінаў кавід, пазней дадаліся санкцыі і абмежаванні на выезд з краіны, а цяпер яшчэ і вайна ва Украіне. Пацікавіліся, куды беларусы могуць адправіцца ў адпачынак і колькі гэта каштуе. 

Ціват, Чарнагорыя. Фота: AP / Risto Bozovic

Рыхтуйцеся да працяглых пералётаў

Калі вы збіраецеся ў адпачынак напрыканцы красавіка — на пачатку мая і пры гэтым хочаце купацца ў цёплым моры, то выбіраць давядзецца паміж Турцыяй, Егіптам і ААЭ. З надыходам лета да гэтага спісу далучацца Грузія і Расія. Але з улікам таго, што ў летні перыяд у Егіпце і ААЭ надта спякотна, то выбар зноў звузіцца да трох краін. 

Адметная рыса адпачынку-2022 — час пералёту, які значна павялічыўся. 

У бягучых абставінах пералёт па машруце Мінск — Турцыя займае 6-7 гадзін. Прыкладна столькі ж давядзецца ляцець да ААЭ. Шлях да Егіпта зойме каля 10 гадзін.

Першая лінія — ад 3000 даляраў

Мінімальны кошт адпачынку ў Турцыі для двух дарослых з адным дзіцем складае 1350 даляраў. Столькі давядзецца заплаціць за 9 начэй у трохзоркавым гатэлі без харчавання. 

За 1370 даляраў можна набыць тур у ААЭ на восемь начэй са сняданкамі.

За амаль 2500 даляраў турфірмы прапануюць пуцёўку на 8 начэй у ААЭ з пражываннем у чатырохзоркавым гатэлі па праграме «аll іnclusive». Калі разглядаць першую лінію, то кошт пуцёўкі ў ААЭ ўзрасце да 3000-3200 даляраў.

Значна танней будзе каштаваць адпачынак на 9 начэй у турэцкім горадзе Сідэ. Напрыклад, за пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі па праграме «аll іnclusive» давядзецца заплаціць 2640 даляраў.

У залежнасці ад лакацыі і «зорнасці» гатэля 9-дзённы адпачынак «аll іnclusive» ў Турцыі для сям’і з трох чалавек абыходзіцца ў суму ад 2450 да 2800 даляраў.

Нечакана дарагім аказаўся Егіпет. У адрозненне ад Турцыі і ААЭ кошт на адпачынак для двух дарослых і аднаго дзіцяці да 10 год пачынаецца ад 2700 даляраў за 10 дзён. 

Сакара, Егіпет. Фота: AP / Nariman El-Mofty

Праз даволі высокі кошт адпачынку і працяглы пералёт, сем'ям з дзецьмі турагенты раяць прыглядацца да Турцыі. На іх думку, гэтая краіна з’яўляецца аптымальным варыянтам у суадносінах цаны і якасці. Апроч гэтага, пералёт адносна хуткі.

Усе рызыкі застаюцца на вас

Уладальнікі шэнгенскіх віз могуць разлічваць на адпачынак у Еўропе з вылетам праз Варшаву ці Вільню. Аднак далёка не ўсе беларускія турфірмы цяпер прапануюць такія варыянты. Яны спасылаюцца на адсутнасць гарантый таго, што межы зноў не зачыняць, таму ўсе магчымыя рызыкі застаюцца на вас. 

Да таго ж, калі разглядаць менавіта пляжны адпачынак, то найбліжэйшым часам камфортная па тэмпературы вада будзе толькі на паўднёвым узбярэжжы Іспаніі. Па кошце іспанскі адпачынак будзе не даражэйшым за Турцыю ці ААЭ. 

У Еўропу толькі на аўтобусе

Што тычыцца аўтобусных тураў у Еўропу, то пакуль далёка не ўсе турфірмы аднавілі працу ў гэтым кірунку. Ёсць агенцтвы, якія прапануюць сямідзённыя туры ў Італію. А таксама туры з наведваннем Вены і Будапешта. Працяглась экскурсіі — 5 дзён. 

Пуцёўка ў Італію каштуе 250 еўра, плюс 50-60 рублёў за турыстычныя паслугі. Вена-Будапешт — 175 еўра. Калі ў вас няма дзейнай візы, то давядзецца дадаць яшчэ 35 еўра за консульскі збор і 25 еўра за паслугі візавага цэнтра. Атрымаць візу можна пракладна за месяц. 

У некаторых агенцтвах вольныя месцы на туры засталіся толькі на пачатак чэрвеня. Іншыя яшчэ маюць месцы ў маі. Аўтобусныя туры па Еўропе з адпачынкам на моры пакуль не прапануюць.

У найгоршым становішчы апынуліся бюджэтныя турысты

Агулам пра сітуацыю на пачатку турыстычнага сезону-2022 «Нашай Ніве» распавяла супрацоўніца адной з буйных сталічных турфірм. 

Па яе словах, апошнім часам беларусы сталі актыўна цікавіцца пляжным адпачынкам. 

«Цяпер даступныя чатыры напрамкі: Турцыя, Егіпет, ААЭ, Грузія. Людзі хочуць ляцець ў адпачынак, але браніруюць толькі найбліжэйшыя даты. Ранняга браніравання цяпер ніхто не робіць, бо, пакуль ідзе вайна, сітуацыя з’яўляецца непрадказальнай. Людзі асцерагаюцца нявызначаннасці. Найбольш выгадныя прапановы — гэта Турцыя. Можна знайсці шмат варыянтаў на трох чалавек па кошце да 1400 даляраў, але калі мы кажам пра нармальны адпачынак у Турцыі, то трэба разлічваць на сумму ад 2000 даляраў», — адзначыла спецыялістка. 

Гаворачы пра трэнды адпачынку гэтага сезона, турагентка адзначае, што сёлета ў найгоршым становішчы апынуліся бюджэтныя турысты.

«Нават нягледзячы на абмежаванні па выездзе з Беларусі, якія дзейнічалі летась, усё адно заставалася магчымасць паехаць на мора ва Украіну. Цяпер, натуральна, такой магчымасці няма». 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў1

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль 10 гадоў таму ў Беларусі грымела «справа сямнаццаці». Як далей склаўся лёс яе фігурантаў-сілавікоў?2

«Пацукі, блохі, смецце, а ЖЭУ рапартуе, што ўсё прыбрана». Жыхары Жодзіна абураныя, што мусілі самі ачышчаць падвал2

«Лепш ужо куплю паўкіло курынага філе — танней выйдзе». Беларусы шакаваныя цэнамі на чыпсы5

МАРГ парэкамендаваў крамам зменшыць надбаўкі на яйкі2

Трамп правёў скандальную сустрэчу з прэзідэнтам ПАР. Яна нагадвала прыём у Белым доме Зяленскага19

Туркменскага студэнта, які парушыў правілы дарожнага руху, паказальна выслалі з Беларусі, запалохваючы астатніх2

Сціплы звонку, царскі ўсярэдзіне. Пад Мінскам прадаюць катэдж з сюрпрызам5

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»13

Украіна аднавіла атакі дронаў на Маскву і Падмаскоўе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў1

Памятаеце палітвязня Вітухноўскага, які пайшоў ваяваць за Расію? Ён ужо загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць