Грамадства

«Мы іх на першы план не вывесілі, таму што ў нас і пастаянныя пакупнікі ёсць украінскія». Мінская крама прадае майкі з Z

Чытачы Радыё Свабода заўважылі, што ў адным з гандлёвых цэнтраў Мінска прадаюць майкі і лонгслівы з літарай Z, якая асацыюецца з расійскімі войскамі і ўзброеным уварваннем ва Украіну. Журналісты высветлілі, што такое адзенне прадавалася ў невялікай краме «Фасон» у гандлёвым цэнтры «Квадра».

Майка ў краме «Фасон», што ў мінскім гандлёвым цэнтры «Квадра»

Вольга, уласніца крамы «Фасон», кажа, што маек ужо няма — усе прадаліся. Каштавалі яны па 35 рублёў. А прывезлі іх былі з Масквы, на знак падтрымкі расійскай арміі і спецаперацыі ва Украіне.

«Не хвалюйцеся, мы іх на першы план не вывесілі, выключна ад таго, што мы ўкраінскі народ таксама падтрымліваем, таму што ў нас і пастаянныя пакупнікі ёсць украінскія.

Таму мы неяк так вырашылі, што не вельмі гэта правільна, але асабіста мая думка — мы за Пуціна, мы падтрымліваем гэтую спецаперацыю. Хай гэтую майку носяць… Мы іх прывозілі ў падтрымку нашай, расійскай… не тое што там нашай, не нашай, але мы падтрымлівалі гэтую аперацыю з самага пачатку», — сказала Вольга.

Вытворца маек — расійскі брэнд «Боевая Россия» — мае ў асартыменце шмат прынтоў на розныя тэмы, у тым ліку з сімваламі СССР і Расійскай імперыі.

А вось такія майкі гэтага брэнда прадаюцца па 35 рублёў на папулярным і ў Беларусі расійскім маркетплэйсе OZON.RU.

Каментары

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму21

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна4

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць