Грамадства

Фармацэўта, які зняў пратэст працоўных у Маладзечне, затрымалі ў той жа вечар

Работнікі маладзечанскага малочнага камбіната 11 мая выйшлі на прахадную са скаргамі на малыя заробкі. У сябе ў Інстаграме гэты сход асвятляў мясцовы фармацэўт Расціслаў Чапурны. Як стала вядома «Нашай Ніве», у той жа вечар Чапурнога схапілі сілавікі. 

Расціслаў Чапурны

«Яго затрымалі ў той жа вечар, калі ён здымаў работнікаў малочнага камбіната. Як і дзе яго схапілі, я не ведаю. Але ў той жа вечар прыйшлі па яго жонку, сказалі: «Прайдзёмце». Яна пацікавілася, дзе Расціслаў, адказ быў: а Расціслаў ужо ў нас, — расказаў «Нашай Ніве» сябар блогера. — Пасля ў іх дома быў ператрус, забралі мабільнікі, камп’ютарную тэхніку». 

Дакладна лёс блогера невядомы. Яго сябар кажа, што Чапурному ўжо прысудзілі 10 сутак. Таксама ёсць асцярога, што цяпер Расціслава могуць абвінаваціць у чымсьці больш сур’ёзным, па чутках, нават у тым, што ён сам арганізаваў тую «забастоўку».

«Ніякай палітыкай Расціслаў не займаўся, наадварот, стараўся ў гэтую сферу не лезці. Працаваў фармацэўтам, блогерства для яго больш як хобі.

Ён здымаў агляды на дастаўку, ролікі пра маладзечанскае жыццё. Вядома, часам яму пісалі нешта ў сацсеткі, прасілі асвятліць нейкія падзеі. Магчыма, так адбылося і з гэтым сходам работнікаў малочнага камбіната, — кажа сябар блогера. — 

Тое, што ён сам мог неяк арганізаваць гэтую забастоўку — гэта проста смешна, абсурд». 

Улады заявілі, што заробкі на прадпрыемстве ўпалі да 200—300 рублёў выпадкова, у выніку камп'ютарнага збою.

Паводле раёнкі, «Маладзечанскай газеты», новая праграма пры налічэнні зарплаты дала збой. «Будзе праведзены пераразлік, і людзі атрымаюць тое, што ім належыць».

Выданне нібыта паразмаўляла з работнікамі прадпрыемства, якія выходзілі за прахадную. Ніякіх іх цытат і імён аўтар не прыводзіць, а піша наступнае: «Людзям сорамна. І іх можна зразумець. Яны сталі «лялькамі» у руках умелага рэжысёра».

Па версіі раёнкі, з красавіка малочны камбінат увайшоў у сталічны холдынг як вытворчы ўчастак, якім кіруе Лідзія Стаўрова. 10 мая людзі атрымалі разліковыя лісты. Некаторыя работнікі былі здзіўленыя, што заробак у іх ніжэйшы, чым у мінулым месяцы.

Але блогеру Расціславу Чапурнову супрацоўнікі расказалі, што рэарганізацыя на прадпрыемстве адбылася ў лютым. І праблемы з заробкам пачаліся яшчэ тады, а не ўчора.

Раней на камбінаце атрымлівалі ў сярэднім каля тысячы рублёў. 

«Калі нас далучылі да Мінска ў лютым, сказалі, што заробкі меншымі не будуць. Хто вінаваты ў гэтай сітуацыі — ніхто не ведае. Мы атрымалі заробкі і не разумеем, як на іх жыць — гэта проста вельмі страшна», — расказвала супрацоўніца.

«Нашу Ніву» фінансуюць чытачы — падтрымаць проста

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным2

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната3

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі2

У Глыбоцкім раёне заўважылі аблокі, падобныя да вымені. Што за яны?1

Расійская эканоміка пачала 2025 год з моцным запаволеннем6

Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага4

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным2

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць