Культура

Прэзентацыя кнігі «Вільня. Анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя»

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ запрашае на прэзентацыю кнігі «Вільня. Анталогія беларускай паэзіі ХХ стагоддзя». У гэтым выданьні сабраныя беларускія вершы, прысвечаныя Вільні, што была «галоўным горадам для продкаў сучасных беларусаў, калыскай мадэрнай беларускай нацыі».

У кнізе больш за сто вершаў больш як 50 аўтараў. Беларускіх паэтаў, якіх аб’яднала любоў да Вільні. Гэта Янка Купала, Максім Багдановіч, Якуб Колас, Алесь Гарун, Наталля Арсеннева, Максім Танк, Уладзімір Караткевіч, Таццяна Сапач, Алег Мінкін, Віктар Шніп, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Адам Глобус ды іншыя.

Мэта Анталогіі — адлюстраваць зменлівасць горада ў часе праз эстэтычны водгук і такім чынам убачыць гісторыю Вільні, якой яна была цягам мінулага стагоддзя, — праз паэзію, і ўбачыць паэзію — праз гісторыю гораду. Гэта кніга не пра пафас, а пра любоў. І рабілася яна з любоўю. Любоўю да горада, да паэзіі і да нашага роднага слова. Cтаронкі кнігі аздобілі фатаздымкі Вільні класікаў сучаснае беларускае фатаграфіі — Уладзіміра Парфянка і Дзяніса Раманюка. Укладальнік і аўтар прадмовы — Сяргей Дубавец.

Мастацкі рэдактар выдання — выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргей Харэўскі.

Кніга выпушчаная выдавецтвам «Логвінаў».

22 траўня, а 17:00 зала Скарыны, 220 аўд., 2 пав. Savičiaus g. 17, Vilnius, Europos humanitarinis universitetas/Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Самы дарагі дом у жніўні прадалі за 600 тысяч даляраў

На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз змену умоваў надвор'я1

У Беластоку адкрылі беларускую кнігарню Kamunikat.shop. Як прайшло адкрыццё і што абмяркоўвалі?15

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць