Ва Украіне загінуў генерал-маёр вайскова-паветраных сіл Расіі ў адстаўцы Канамат Баташаў
Пра гэта паведамілі BBC на ўмовах ананімнасці трое яго былых падначаленых.

Баташаў — самы высокапастаўлены расійскі лётчык, пра гібель якога на вайне стала вядома. Ён быў камандзірам авіяцыйнага палка, але ў 2012 годзе яго абвінавацілі ў крушэнні знішчальніка, кіраваць якім ён не меў права, і асудзілі на чатыры гады ўмоўна.
Баташаву было 63 гады. Якім чынам ён стаў выконваць баявыя заданні ва Украіне, незразумела — суразмоўцы мяркуюць, што ён «проста не змог застацца ўбаку».
22 траўня Генштаб УСУ паведаміў пра збіты ў небе над Луганскай вобласцю расійскі штурмавік Су-25. Яго пілот не паспеў катапультавацца. Адзін з саслужыўцаў Баташава пацвердзіў BBC, што адстаўны генерал выконваў заданні ва Украіне менавіта на Су-25.
Паводле адкрытых крыніц, журналістам вядома пра гібель найменей 31 расійскага вайсковага лётчыка.
-
Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту
-
У Расіі чарговы рэгіён скараціў выплаты сем’ям загінулых на вайне супраць Украіны
-
Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі
Каментары