Кіроўцу міжгародняга аўтобуса аштрафавалі за тое, што надта шмат працаваў
Дзяржаўтаінспекцыя выявіла парушэнне рэжыму працы і адпачынку ў 46‑гадовага кіроўцы міжгародняга аўтобуса Mercedes, які выконваў рэйс па маршруце Магілёў — Мінск.

Скрыншот з відэа
Падчас кантролю за дарожным рухам інспектары ДАІ з дапамогай Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі высветлілі, што кіроўца выехаў у рэйс а трэцяй гадзіне ночы, а вярнуўся толькі ў 19:00. Увесь гэты час ён знаходзіўся за рулём, парушыўшы патрабаванні заканадаўства адносна працягласці працы і адпачынку.
Мужчыну прызначылі штраф у памеры пяці базавых велічыняў — 225 беларускіх рублёў. Таксама расследуюць дзеянні службовых асобаў, адказных за арганізацыю перавозак.
Каментары