Пазваніў у «Белтэлекам», не стрымаўся і абразіў Лукашэнку: вынік — год калоніі
У судзе Слуцкага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы 59-гадовага Уладзіміра Пархоменкі. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Юрый Скрыган.
Па матэрыялах абвінавачання, 26 верасня і 5 кастрычніка 2021 года Уладзімір Пархоменка званіў у службу тэхнічнай падтрымкі «Белтэлекама». Падчас размовы з аператарамі мужчына абразліва выказаўся на адрас Лукашэнкі.
Аператары запісаную размову перадалі ў следчыя органы.
У выніку абвінавачанаму прысудзілі адзін год калоніі, паведамляе «Вясна».
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары