Грамадства8181

Расійскі муж для ўнучкі Лукашэнкі. Дачка Дзмітрыя Лукашэнкі і Ганны Сялук выйшла замуж

Анастасія Лукашэнка, унучка Аляксандра Лукашэнкі, падчас вучобы ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце знайшла сабе абранніка, высветліла «Бюро». 

Анастасія Лукашэнка. Крыніца: «УКантакце»

Летам 2025 года Анастасія Лукашэнка скончыла бакалаўрыят юрфака МДУ. У Маскве Анастасія Лукашэнка не толькі атрымала дыплом, але і знайшла сабе пару.

Абраннікам унучкі Лукашэнкі стаў 22-гадовы Дзмітрый Елісееў — ураджэнец Орска Арэнбургскай вобласці Расіі.

Дзмітрый Елісееў. Крыніца: профіль Дзмітрыя Елісеева ва «УКантакце»

Пасля заканчэння сярэдняй школы юнак у 2021 годзе паступіў на юрыдычны факультэт МДУ на кафедру прадпрымальніцкага права. Тады ж у ВНУ паступіла і Анастасія Лукашэнка.

Вясной 2024 года свае стасункі пара ўжо не хавала. У канцы красавіка 2024‑га Анастасія Лукашэнка арганізавала паездку ў Мінск для калег па добраахвотнай студэнцкай дружыне юрфака МДУ (ДСД). У складзе дэлегацыі апынуўся і Елісееў.

Вось, напрыклад, яны трымаюцца за рукі ў Палацы незалежнасці.

Вось яны пазіруюць падчас агляднай прагулкі па Мінску.

На наступны дзень маладыя людзі працягнулі абдымацца падчас экскурсіі ў цэху завода «Камунарка».

Анастасія Лукашэнка і Дзмітрый Елісееў на экскурсіі па заводзе «Камунарка». Крыніца: law.msu.ru

Дзякуючы «Кіберпартызанам» расследавальнікі атрымалі дадзеныя авіяпералётаў Анастасіі Лукашэнкі і Дзмітрыя Елісеева расійскай дзяржаўнай авіякампаніяй «Аэрафлот». З іх даведаліся, што Елісееў яшчэ некалькі разоў наносіў візіты ўнучцы Лукашэнкі ў Беларусі.

У наступны раз Елісееў прыляцеў у Мінск падчас летніх вакацый 9 ліпеня 2024 года — у дзень адкрыцця «Славянскага базару» ў Віцебску. У Беларусі ён правёў як мінімум тыдзень. Такую выснову можна зрабіць зыходзячы з фотасправаздачы з канцэрта Вікторыі Алешкі, які прайшоў у Віцебску 14 ліпеня — унучка Лукашэнкі і яе абраннік трапілі на здымак, калі сядзелі разам.

Анастасія Лукашэнка і Дзмітрый Елісееў на «Славянскім базары» ў Віцебску. Крыніца: fest-sbv.gck.by

А ў навагоднія вакацыі 2025 года Анастасія і Дзмітрый зноў трапілі ў аб’ектыў — на гэты раз карэспандэнта «Мінскай праўды».

Анастасія Лукашэнка і Дзмітрый Елісееў на канцэрце ў салігорскай шахце. Крыніца: mlyn.by

23 ліпеня 2025 года Анастасія Лукашэнка і Дзмітрый Елісееў прыляцелі ў Мінск з Масквы адным рэйсам. Білеты браніраваў сам Дзмітрый праз беларускае турагенцтва «Алантур».

За месяц да таго, у чэрвені 2025 года, Анастасія Лукашэнка нанесла візіт у Орск: 8 чэрвеня яна і Дзмітрый Елісееў вылецелі з Масквы на радзіму бойфрэнда, дзе жыве ягоная сям’я.

«Бюро» мае падставы меркаваць, што ў летнія месяцы 2025 года ўнучка Лукашэнкі і Дзмітрый Елісееў зарэгістравалі шлюб.

Расследавальнікі вывучылі фотаздымкі і відэа ў пабліках. Вось відэа за люты 2025 года. На безыменным пальцы правай рукі з’явіўся заручальны пярсцёнак.

 Гэты ж пярсцёнак заўважылі на руцэ ўнучкі Лукашэнкі ў красавіку 2025 года.

Анастасія Лукашэнка на сходзе ДСД. Крыніца: профіль ДСД ва «УКантакце»

У верасні Анастасія вяртаецца на юрфак МДУ ў якасці першакурсніцы-магістранткі. Але ў пабліках яна ўжо фігуруе як Анастасія Елісеева.

Елісеевай яна таксама стала і на сваёй старонцы ва «УКантакце».

Расследавальнікі змаглі высветліць, што імаверны муж Анастасіі Лукашэнкі мае сціплы «пасаг» — аднапакаёвую кватэру ў Маскве плошчай 23 кв. м у ЖК «Вялікая Ачакаўская 2», за 20 хвілін язды ад галоўнага корпуса МДУ.

Жыллёвая плошча запісаная на ягоную маці — Ірыну Елісееву. Яна жыве ў Орску і працуе намесніцай дэкана па выхаваўчай працы ў Орскім гуманітарна-тэхналагічным інстытуце. На яе таксама зарэгістраванае ІП, праз якое яна аказвае паслугі рэпетытара.

Чым цяпер займаецца выпускнік юрфака, невядома, аднак у расійскай падатковай ён зарэгістраваны як самазаняты.

Каментары81

  • Маскоўчыкi
    26.02.2026
    Пацiхоньку прырошчваюцца лукашэначкi да любiмай сваей расii, перапраўляюцца пакрыху да сваей роднай сталiцы масквы, але скрадзеныя грошыкi перавозяць у ОАЭ i Аман
  • Ещё один беларусам на шею
    26.02.2026
    "Членов семьи президента" прибыло...

    Обновленный закон о президенте предусматривает гарантии членам семьи президента:
    медобслуживание, транспортное обслуживание, недвижимость. Каждый из членов семьи бывшего президента после его смерти будет получать денежное содержание в размере, предусмотренном для президента, прекратившего исполнение своих полномочий.

    Теперь ещё и россиян будем содержать...
  • soviet da luboff
    26.02.2026
    Многие думают, что город Орск так назван, потому что в нём живут орки. На самом деле это не так - орки живут на всей территории россии. (стары мем)
    Як бы ўсю гэтую сямейку селукоў да Оркскай свякрухі ў госці на пастаянку збагрыць?

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск будзе лётаць люксавая авіякампанія з Ірана на ўнікальным самалёце. Цэны куслівыя2

У 18‑гадовага блогера, які цяпер сядзіць за махінацыі з дабрачынным зборам, нарадзілася дачка6

У Салігорску адкрылі арт-аб'ект «У імя жанчыны ў Беларусі» ФОТАФАКТ5

«Яна апраналася проста і выглядала сумленнай». Адзінокіх кітайскіх мужчын усё часцей дураць фіктыўнымі нявестамі3

«Насамрэч каманда не заўсёды была сканцэнтравана на Бабарыку. Не ўсё сышлося на ім». Краўцоў выпісвае Бабарыку з «бабарыканцаў»?15

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі прапанаваў КНДР заключыць пастаянны мір1

Ад рэдкіх абразоў да кітайскіх ваз: што можна ўбачыць у адзіным у Беларусі музеі кантрабанды

Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход22

Для каравай-фэсту ў Свіслачы спяклі каравай вагой 150 кілаграмаў ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць