Кіно44

Гэты серыял абмяркоўвае ўвесь жаночы Threads. І рыхтуецца пераймаць стыль галоўнай гераіні

Самы гарачы кінараман года, серыял «Гісторыя кахання» (Love Story), расказвае пра сына прэзідэнта ЗША і кансультантку моднага брэнду. У ім грае і праўнучка Хемінгуэя.

Фота: кадр з трэйлера

«Гісторыя кахання» — пяты праект з буйной франшызы «Амерыканская гісторыя», што аб’ядноўвае серыялы пра вядомыя выпадкі з сучасных і амаль сучасных ЗША. Раней для франшызы здымалі серыялы ў жанры жахаў, тру-крайм і невялічкую спартыўную драму.

Цяпер стваральнікі франшызы выйшлі з тых нішавых жанраў і ўзяліся за гісторыі кахання. Для першага сезона ўзялі сапраўдны раман Джона Кенэдзі-малодшага, сына амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі, забітага Лі Харві Освальдам у 1963-м.

У пачатку гэтай гісторыі Кенэдзі-малодшаму 31 год, і ён — ледзь не амерыканскі прынц: СМІ сочаць за кожным яго крокам, а сам ён сярод самых зайздросных халасцякоў ЗША, якому прыпісваюць раманы з топавымі зоркамі. Джон нарадзіўся праз два тыдні пасля таго, як яго бацьку абралі прэзідэнтам, і зразумела, што ён рос на вачах усёй краіны.

Джон Кенэдзі-малодшы і Кэралін Бесет, Нью-Ёрк, 1994 год. Фота: Rose Hartman/Getty Images

Да гэтага дадамо, што пасля забойства яго бацькі сям’я Кенэдзі на дзесяцігоддзі апынулася ў цэнтры ўвагі амерыканцаў — можна параўнаць з тым, як брытанцы сочаць за навінамі пра сваю каралеўскую сям’ю.

У 1992‑м Кенэдзі — памочнік пракурора, які спрабуе здаць экзамен на права працаваць адвакатам. Ён сустракае Кэралін Бесет, узыходзячую зорку моднага брэнда Calvin Klein. Бесет, дачка сталяра і чыноўніцы, распачынала як простая прадаўшчыца ў краме Calvin Klein. Па стане на 1992 год яна дарасла да моднай кансультанткі, якую брэнд накіроўваў працаваць з багатымі кліентамі.

Кэралін Бесет і Кельвін Кляйн прымаюць удзел у дабрачынным вечары, Нью-Ёрк, 1992. Фота: Fairchild Archive/Penske Media via Getty Images

Той самы Кэлвін Кляйн і знаёміць Кенэдзі з Бесет. Першая сустрэча, аднак, сканчваецца нічым, бо Кенэдзі знаходзіцца ў адносінах з актрысай Дэрыл Хана — яе грае Дры Хемінгуэй, праўнучка таго самага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя.

Але вернемся да гісторыі кахання. У 1994‑м Джон і Кэралін пачынаюць сустракацца, і медыя з задавальненнем смакуюць любую дэталь пра іх адносіны — напрыклад, пішуць пра тое, дзе яны абедаюць, і дзяжураць пад вокнамі іх кватэры.

Фота: Jon Naso/NY Daily News Archive via Getty Images
Кэралін Бесет. Фота: Lawrence Schwartzwald/Sygma via Getty Images

Каб схавацца ад журналістаў, ім давялося ладзіць вяселле на аддаленым востраве ў амерыканскай глушы. Да самага канца гэтай гісторыі ў 1999 годзе пара заставалася пад моцным прэсінгам СМІ. Скончылася ўсё трагічна — Кенэдзі і Бесет загінулі ў авіякатастрофе.

Калі казаць пра рэйтынгі, «Гісторыя кахання» не хапае зорак з неба. На платформе IMDb, напрыклад, у праекта 7,7 балаў з 10 — няблага, але бывае і лепш.

Кадры з фільма

Затое ў сацсетках праект прынялі добра: здаецца, яго абмяркоўвае ўвесь жаночы Threads, у тым ліку па-беларуску. І больш за ўсё жанчынам спадабаўся стыль праекта, што і не дзіўна: усё-ткі галоўная гераіня — супрацоўніца зорнага моднага дома і ікона моды таго часу. Стыль гераіні — мінімалізм з 90-х, простыя лініі і тотал блэк — так чапляе глядачак, што яны абмяркоўваюць, дзе можна набыць прадметы адзення экраннай Кэралін Бесет.

Фота: кадр з трэйлера
Фота: кадр з трэйлера

Эстэтыка гэтага праекта не сканчваецца на адной гераіні, бо стваральнікі серыяла прыгожа аднаўляюць дэталі побыту 90-х. А тыя глядачкі, хто ідзе глыбей за карцінку, абмяркоўваюць і саму гісторыю кахання галоўных герояў: маўляў, ці сапраўды гэта пра вялікае каханне або хутчэй пра таксічныя адносіны?

Фота: кадр з трэйлера

Феміністка і вядучая «Обычного утра» Марына Ментусава таксама не прайшла міма серыяла.

«Ідэальны серыял на пачатак вясны. Girls, я ледзь прымусіла сябе ісці спаць», — напісала яна ў сторыс.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Кнур
    26.02.2026
    Про очередную сильную и независимую бытовую проститутку
  • Вольга
    26.02.2026
    Неяк не зайшло. Цукеркавы амаль балівуд з прэтэнзіяй на "рэальнае жыццё".
  • Зорачка
    27.02.2026
    Filipp, ніхто і не сумняваўся, што асобы, падобныя да цябе, не ў захапленні ад чаго-небудзь прагрэсіўнага і інтэлектуальнага. Зрэшты, чаго я чакаю ад чалавека, які не разумее вызначэння і сэнсу фемінізму.

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

Іран зноў закрыў Армузскі праліў з-за дзеянняў Ізраіля16

У Акадэміі навук заклікалі беларусаў актыўна лавіць тры віды рыб5

Хлопца, які заступіўся ў гомельскім тралейбусе за 11‑гадовую дзяўчынку, знайшлі, а яе крыўдзіцеля затрымалі7

Украінцы ўпершыню ў гісторыі знішчылі капітальны мост дронамі. Авіяўдары і «хаймарсы» раней былі бяссільныя4

9 краін, якія варта наведаць беларусам у гэтым годзе. Парады ад падарожніка5

Сетка кавярняў выпусціла кубачкі пад Год беларускай жанчыны. Але абышлася без беларусак11

«Пахавальныя вянкі». Улады Гродна спыталі гараджан пра аркі на галоўнай вуліцы. Больш за 1000 каментароў — і амаль усе супраць9

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць