Грамадства

Партыя, створаная пад крылом Васкрасенскага, развальваецца. Сышоў яшчэ адзін з яе кіраўнікоў

Гаворка пра партыю «Дэмакратычны саюз». У яе кіраўніцтве засталіся толькі Андрэй Ланкін, былы ўдзельнік штаба Цапкалы, і трэцякурснік юрфака Павел Гардзяюк. Расказваем пра раскол.

Злева направа: Аляксандр Казачок, Андрэй Кушнераў, Павел Гардзяюк. Фота: ksds.by

У палітрадзе партыі былі чатыры чалавекі: Андрэй Ланкін, Андрэй Кушняроў, Павел Гардзяюк і Аляксандр Казачок. Кушняроў далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў і ваюе ва Украіне. Надяўна сышоў і Казачок.

«У нас увесь ідэйны, каштоўнасны канфлікт адбыўся наконт вайны ва Украіне. Я падрыхтаваў заяву ад партыі пра бягучую сітуацыю, мы сабраліся і пачалі абмяркоўваць, як дзейнічаць далей, — расказвае ён. —

Не ўсе падтрымалі заяву: былі тыя, хто на баку Расіі, яны апраўдвалі пачатак вайны. Атрымаўся раскол.

Фота: асабісты архіў

Я прапанаваў паставіць нашу працу на паўзу па прычыне таго, што казаць публічна пра вайну так, як гэта ёсць па факце, рызыкоўна для ўдзельнікаў партыі.

Казаць няпраўду — гэта не адлюстроўвае дух тых ідэй, якія мы закладвалі ў працу. Як аказалася, не ўсе закладвалі, але я — так. Маю ідэю не падтрымалі. 

Партыйцы адрэагавалі нармальна на мой сыход. Канфліктаў ні з кім не было. Успрынялі як натуральны ўчынак у сувязі з палітычнай сітуацыяй».

Па словах Казачка, палітрада фактычна спыніла сваё існаванне.

«Застаўся аргкамітэт і актыў. Важна разумець, што ў актыве партыі не некалькі тысяч чалавек, а некалькі дзясяткаў», — дзеліцца ён. 

На пытанне, чаму Аляксандр увогуле пайшоў у партыю пад крылом Васкрасенскага, ён адказвае, што на гэта было некалькі прычын — можна было легальна працаваць і размаўляць з людзьмі.

«Пры гэтым не падвяргаючы сябе і людзей рызыцы, — тлумачыць ён. — Другое — кантакт з уладамі.

Пасля таго, як увесь хайп наконт сітуацыі з бежанцамі ў Брузгах прайшоў, іх усе кінулі. У людзей не было медыцынскага абслугоўвання, харчавання. Тады шмат зрабіў Андрэй Кушняроў. На адной з сустрэч з Наталляй Качанавай мы ўзнялі гэтае пытанне, пасля чаго «Белая Русь» узяла кантроль над лагерам. Даходзіла да таго, што іх памочнікі адтэлефаноўваліся нам і дакладвалі аб праведзенай працы. Як можна было гэта вырашыць іншым шляхам, не маючы зносін з уладай?

Не атрымалася зусім з амністыяй. Роля партыі тут была тэхнічная. Улада не разумела і не разумее, як адрэагуе сілавы блок на тое, калі яны выпусцяць гэтых людзей. А таксама, як гэтыя людзі будуць сябе потым паводзіць.

У нас не было магчымасці пераканаць уладу, што яны будуць паводзіць сябе адэкватна. Як мы можам гэта гарантаваць?» 

Пакуль Аляксандр не збіраецца з’язджаць. Цяпер ён дапамагае ўкраінскім бежанцам з гуманітарнай дапамогай. 

«Андрэй Кушняроў паехаў ваяваць ва Украіну, я не магу па фізічнай форме, і маральных сіл на гэта няма. У мяне атрымалася завезці прадукты ў Чарнігаўскую вобласць на пачатку вайны.

Працую я кіраўніком IT-кампаніі. У палітычнай сферы спрабую займацца нейкімі праектамі, але пакуль публічна пра іх расказаць не магу. Улічваючы мой не вельмі ўдалы досвед з «Дэмакратычным саюзам», у мяне ў камандзе цяпер больш людзей, якія нацыянальна арыентаваныя. Апынуцца ў нейкім праекце, дзе людзі будуць тапіць за вялікі «рускі мір», не хочацца, мне ўжо не цікава».

Таксама мы звярнуліся па каментарый да кіраўніка аргкамітэта партыі Андрэя Ланкіна. 

Ён кажа, што пазіцыя партыі на пачатку вайны была апублікавана ў тэлеграм-канале і ў Інстаграме (сярод іншага там прапануецца заявіць уладам, што Беларусь не будзе ўводзіць войскі, і спыніць выкарыстанне нашай тэрыторыі расійскай арміяй).

«Разам з Аляксандрам склад аргкамітэта пакінулі яшчэ два чалавекі, аднак заяў ніхто з іх не забіраў. На працягу месяца яшчэ пяць чалавек сказалі, што хочуць узяць перапынак у публічнай працы праз небяспечнае становішча вакол і пабыць шараговымі сябрамі партыі.

Мы гэта разумеем: ва ўсіх свае сем'і, пра якія трэба клапаціцца.

Тры чалавекі, якія выйшлі з аргкамітэта 24 лютага, выказалі больш радыкальную пазіцыю наконт ваеннага канфлікту ва Украіне, што супярэчыла пазіцыі большасці «Дэмакратычнага саюза».

Пацікавіліся ў Андрэя Ланкіна, як ён ставіцца да таго, што былы яго паплечнік Кушняроў цяпер ваюе ў палку Каліноўскага ва Украіне. 

«Гэта яго выбар. Я паважаю, але падтрымаць не магу. Як і пераважная большасць беларусаў, я цяпер шчыра хвалююся за сітуацыю на нашай мяжы.

Як напісаў Аляксандр Казачок на канале «Мірныя людзі»: «Дэмсаюз» аб'ядноўвае пад сваім дахам розныя меркаванні і розныя погляды. Многія беларусы цяпер розумам з Расіяй, а сэрцам з Украінай. Розумам асэнсоўваюць складанасць сітуацыі, асабліва для Беларусі, а сэрцам хвалююцца пра грамадзян Украіны, якія цяпер вымушаныя прымаць наступствы рашэнняў сваiх палітычных лідараў», — лічыць ён. 

Андрэй дадаў, што ў складзе аргкамітэта партыі засталіся тыя, хто «мае жаданне і магчымасць свараць новую беларускую палітыку».

«Аргкамітэт прадстаўляе не русафобаў ці рускамірцаў, не ябацек ці змагароў, не ўкраінцаў ці палякаў, а беларусаў — грамадзян Беларусі, тых, хто ў гэты складаны час знайшоў у сабе мужнасць гадаваць і выхоўваць сваіх дзяцей на сваёй зямлі.

Цяпер большую частку часу мы надаем паездкам па рэгіёнах, сустрэчам з нашым актывам і міжпартыйным кантактам. Так, толькі за апошні месяц мы здзейснілі працоўныя паездкі ў Слуцк, Нясвіж, Оршу, Гродна і мае родныя Баранавічы», — сказаў Андрэй Ланкін.

Чытайце таксама: 

Працаваў у Васкрасенскага, цяпер ваюе за Украіну. Праграміст з Гомеля прайшоў неардынарную эвалюцыю. «Тут я на сваім месцы, мне спакойна»

Пуцін знайшоў вінаватых у збядненні Расіі

Каментары

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ10

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага24

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

Пенсіянер адправіў 18 тысяч рублёў дзяўчыне, а гэта аказаўся хлопец1

Лукашэнка сцвярджае, што ЗША пагражалі Беларусі вайной9

Рэспубліканец Арнольд Шварцэнегер падтрымаў Камалу Харыс6

На старажытнай карце вучоныя знайшлі шлях да Ноевага каўчэга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Галоўнае
Усе навіны →