Грамадства

У офіс ОМА прыйшлі сілавікі

У офісе гандлёвай сеткі ОМА праходзіць ператрус — пад будынкам стаяць чорныя бусы, паведамляюць супрацоўнікі. Буйны акцыянер сеткі раней прыпыніў дзейнасць у Беларусі, кампанія перастала закупляць беларускія і расійскія тавары з-за нападу Расіі на Украіну, нагадвае Zerkalo.io.

Пра ператрусы ў галаўным офісе ананімна паведамілі два супрацоўнікі кампаніі, работнік адной з крам сеткі распавёў, што характэрныя для сілавікоў машыны ля будынка заўважыў кур'ер.

— Кажа, на галоўным офісе стаіць шмат чорных бусаў. У іх ужо нікога не было, сілавікі ўжо ў офісе, як мы зразумелі. У краме ўсё спакойна, працуем як звычайна. Ніхто нічога не кажа, калі б не кур'ер, які прыехаў і нам пра гэта сказаў, то наогул цішыня. Ніхто б нічога і не ведаў. Мабыць, яшчэ адна кампанія трапіла ў няласку, — напісаў малады чалавек.

Па словах другога супрацоўніка «ОМА», яго калегі, якія ў гэты час павінны знаходзіцца ў будынку, не выходзяць на сувязь. Адказваюць толькі тыя, хто дома. Ён таксама кажа, што бачыў мікрааўтобусы. Заўважыў, што яны былі без дзяржнумароў.

— Мінімум тры, — удакладняе ён. — На паркоўцы — супрацоўнікі ў экіпіроўцы. У аднаго я бачыў вялікімі літарамі на плячы надпіс «КДБ». У нас васьміпавярховы будынак, арандаваны, але цалкам заняты ОМА. Унутры можа быць шмат чалавек.

Zerkalo не ўдалося звязацца з кіраўніцтвам. У кантакт-цэнтры пакуль не ведаюць, што адбываецца ў галоўным офісе, там не змаглі пацвердзіць гэтую інфармацыю.

— Магчыма, але нам не даюць такую інфармацыю. Мы знаходзімся дыстанцыйна, — адказалі па тэлефоне.

Нагадаем, у сярэдзіне мая стала вядома, што фінска-літоўская кампанія «Kesko Senukai» прыпыніла дзейнасць у Беларусі і выходзіць са складу акцыянераў гандлёвай сеткі ОМА. Планавалася, што продаж долі завершаць у найбліжэйшы час, аднак канкрэтныя тэрміны не паведамляліся. Усе гандлёвыя адносіны з беларускай сеткай былі спыненыя яшчэ ў красавіку. Акрамя таго, кампанія прыпыніла закупкі расійскіх і беларускіх тавараў. Прычына такога рашэння — расійскае ўварванне ва Украіну.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей11

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць