ЕС, Ізраіль і Егіпет падпісалі пагадненне аб пастаўках ізраільскага газу ў Еўропу
Еўрасаюз, Ізраіль і Егіпет падпісалі мемарандум аб пастаўках газу. Ён прадугледжвае выкарыстанне егіпецкай інфраструктуры для паставак звадкаванага прыроднага газу з Ізраіля і Міжземнаморскага рэгіёна.

Прэс-служба Еўракамісіі
Еўракамісар па энергетыцы Кадры Сімсан назвала Ізраіль і Егіпет і надзейнымі стратэгічнымі партнёрамі, а само пагадненне гістарычным.
«З гэтым пагадненнем мы будзем працаваць над стабільнымі пастаўкамі прыроднага газу ў ЕС з усходняга Міжземнамор'я. Гэта гарантуе нашу энергетычную бяспеку», — пракаментавала падпісанне дакумента старшыня ЕК Урсула фон дэр Ляен.
-
Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве
-
«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня
-
Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі
Каментары