Свет

«Патоп біблейскіх маштабаў». Паводка ў індыйскім штаце Асам ШМАТ ФОТА

Беспрэцэдэнтныя дажджы і паводкі ў індыйскім штаце Асам затапілі вёскі, знішчылі ўраджай і разбурылі дамы. Па даных уладаў, пацярпелі 32 з 35 раёнаў штата, у выніку чаго за апошні тыдзень загінула не менш за 45 чалавек. Больш за 4,7 млн жыхароў штата засталіся без прытулку, піша BBC.

Усе фота: Anupam Nath / AP

Праліўныя дажджы таксама абрынуліся на суседні штат Мегхалая, дзе за апошні тыдзень ахвярамі стыхіі сталі 18 чалавек.

У Асаме ўрад адкрыў амаль 1500 лагераў дапамогі для перамешчаных асоб, але стыхія моцна ўскладніла іх працу. Нават ратавальныя лагеры знаходзяцца ў вартым жалю стане.

«У лагеры няма пітной вады. У майго сына жар, але я не магу адвесці яго да лекара», — кажа Хусна Бягум. Цяпер разам з двума дзецьмі яна хаваецца ад непагадзі ў пахіленым пластыкавым намёце.

«Я ніколі раней не бачыла нічога падобнага. Ніколі ў жыцці такіх паводак не бачыла», — кажа яна.

Паводкі рэгулярна наносяць шкоду мільёнам людзей, якія жывуць паблізу ўрадлівых берагоў Брахмапутры, якую часта называюць ратавальным кругам Асама. Але эксперты сцвярджаюць, што змена клімату, бескантрольнае будаўніцтва і хуткая індустрыялізацыя павялічылі частату экстрэмальных зʼяў у надворʼі.

Сёлета Асам цярпіць ад паводак ужо другі раз — у маі аналагічны разгул стыхіі забраў жыцці не менш як 39 чалавек. Паводле звестак дэпартамента надвор'я, у гэтым месяцы ў штаце ўжо зарэгістраваная колькасць ападкаў, на 109% вышэйшая за сярэдні ўзровень. І ў многіх месцах па цячэнні Брахмапутры рака паднялася вышэй за небяспечную адзнаку.

Жыхары і чыноўнікі ў размове з BBC называюць апошнюю паводку «патопам біблейскіх маштабаў», які змяніў сацыяльную і эканамічную структуру дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў48

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў48

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць