Грамадства

Ціханоўская звярнулася да прадстаўнікоў бізнэсу: Я ведаю цану і вашага маўчання, і вашага слова

Дэмакратычная лідарка Беларусі звярнулася да прадстаўнікоў беларускага бізнэсу.

«Я разумею, што беларускія прадпрымальнікі знаходзяцца на мінным полі. З пачатку вайны беларускі пашпарт сам па сабе можа стаць прычынай блакаванняў рахункаў у розных краінах. Пры гэтым публічныя выказванні або дзеянні для многіх з вас маментальна адбіваюцца на работніках і офісах у Беларусі. А маўчанне аб тым, што адбываецца, можа быць успрынятае Захадам як падтрымка рэжыму, і пацягнуць санкцыі. Я ведаю цану і вашага маўчання, і вашага слова».

«Каб быць побач з вамі ў складаных пытаннях, мы ствараем рабочую групу па пытаннях беларускага бізнэсу. Я прашу вашага меркавання і парады пра тое, якія праблемы яна павінна вырашаць, а магчыма, і хто ў яе можа ўвайсці. Мы доўга шукалі прадстаўніка бізнэсу ў такую групу, пакуль адзін з вас не сказаў, што дастаткова пачаць з добрага юрыста. Таму ў гэтую групу ўваходзіць мая новая прадстаўніца па прававых пытаннях — Святлана Бабінцава.

Я разумею, што гэта не тэма для абмеркавання ў каментарыях —пішыце на пошту, якую мы запусцілі спецыяльна для пытанняў бізнэсу: business@tsikhanouskaya.org. Вы таксама можаце кантактаваць праз членаў маёй каманды, якіх ведаеце. Можаце быць упэўненыя: уся інфармацыя, якую вы просіце перадаць, дасягае сваёй мэты».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння18

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі24

У Чачэрску правялі паказальны суд над маладзёнамі, якія сарвалі чырвона-зялёны сцяг1

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук9

«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай1

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі10

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце9

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар7

«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку11

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння18

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць