Свет

«У Вялікую Айчынную вайну ніхто не пытаўся пра зарплату». У Расіі дырэктар завода ўцямна патлумачыў нявыплату заробкаў

Уральскі кампрэсарны завод з-за вайны не выплаціў заробкі рабочым. Тыя, піша агенцтва ЕАН, не атрымалі частку зарплаты за красавік і май. Генеральны дырэктар завода Дзяніс Тасакоў заявіў, што праблемы ўзніклі з-за санкцый, якія ўвялі супраць Расіі з-за ўварванне ва Украіну.

 Фота: eanews.ru

«Многія прадпрыемствы, з якімі мы супрацоўнічаем, трапілі пад санкцыі, у іх завіслі грошы ў санкцыйных банках на спецрахунках. У некаторых былі экспартныя кантракты, за якія яны не могуць атрымаць грошы, плюс курс валют практычна да страты ўсіх прыводзіць. Адпаведна, гэтыя прадпрыемствы не разлічваюцца з намі. Мы — маленькія і апынуліся апошнімі ў гэтым ланцужку», — сказаў ён.

Па словах Тасакова, да вырашэння праблемы падключыўся губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў, дэпутаты і федэральныя ўлады. Сёння рабочыя, якія ўдзельнічалі ў страйку, павінны атрымаць частку грошай за красавік. А тых, хто не ўдзельнічаў у страйку, разлічаць цалкам.

Дырэктар завода лічыць, што людзі павінны ўвайсці ў сітуацыю і «адумацца».

«Я хацеў бы, каб людзі адумаліся. Я ні ў каго не хачу прасіць прабачэння, таму што ўсе павінны разумець сітуацыю. У Вялікую Айчынную вайну ніхто не пытаўся пра заробак, а ў нас дзяржабаронзаказ, і ён цяпер пад пагрозай зрыву. Людзі гінуць, і гэта, мне здаецца, важней. А цяпер усе такія разумныя сталі, забастоўкі ў нас!

Хоць не выходзіць на працу 50 чалавек, а калектыў — 370», — сказаў ён.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця63

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

У Беларусі прадаюць амерыканскі мускул-кар, які літаральна ўрос у зямлю. Цана ўражвае3

Адміністрацыя Трампа пазбавіла Гарвард права навучаць замежных студэнтаў2

Цапкала: Папулярнасць Ціханоўскай — вынік накрутак і маніпуляцый23

У Расіі ўжо з'елі ўсю сваю гародніну: у крамах — толькі імпарт7

Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў4

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН10

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця63

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць