Культура

Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, стан якой яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным

20 гадоў таму эксперты прызналі крытычным стан капліцы роду 20 гадоў таму эксперты прызналі крытычным стан капліцы роду Ажэшкаў у Закозелі ў Драгічынскім раёне. Існавала рэальная пагроза разбурэння аднаго з самых прыгожых неагатычных будынкаў Беларусі і гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мясцовыя энтузіясты білі трывогу, і толькі ў 2019 годзе пачалася праца па выратаванні капліцы, піша «Вечерний Брест». 

За апошнія некалькі гадоў адрамантавалі дах і купал, куды вярнулі шасціметровы шпіль.

На франтонах будынка зноў з’явіліся крыжы, якія аднаўлялі на Драгічынскім трактарарамонтным заводзе.

Уставілі і 24 акенцы з вітражамі — над каляровым шклом працавалі спецыялісты «Брэстрэстаўрацыі», а арыгінальныя малюнкі захавалі дзякуючы аскепкам шкла, знойдзеным падчас работ.

Былі ачышчаныя гербы Ажэшкаў, капліцу затынкавалі, і пры канцы 2021 года з яе знялі будаўнічыя рыштаванні.

У чэрвені 2022 года працы аднавіліся. У гэтым годзе рэстаўратары плануюць выканаць работы па гідраізаляцыі фундамента і прыступіць да ўнутранага аздаблення.

Літаральна на днях археолагі знайшлі фрагмент брукаванкі, якая вяла да цэнтральнай часткі капліцы. Магчыма, такая дарога была па ўсім перыметры будынка.

Таксама была знойдзеная глыбокая ніша. Навукоўцы пакуль не вызначыліся з тым, якую функцыю яна выконвала.

Рэстаўратары працягваюць вывучаць фрагменты ганка, які збіраюцца аднаўляць у першапачатковых памерах.

Знойдзеныя кавалачкі ляпніны, мармуру і медзі. Верагодна, наперадзе і іншыя эксклюзіўныя артэфакты. Усе новыя адкрыцці паўплываюць на праект рэстаўрацыі капліцы. У яго будуць уносіць змены.

Капліцу пабудаваў у 1849 годзе польскі архітэктар Францішак Яшчольд. Ён вядомы таксама палацам Пуслоўскіх у Косаве — яшчэ адной разынкай Палесся ХІХ стагоддзя.

Але галоўнай асобай у гісторыі Закозеля і капліцы стала Эліза Ажэшка — зорка еўрапейскай літаратуры. Паводле легенды, якую любяць тут распавядаць, падчас паўстання 1863 — 1864 гг. яна хавала ў капліцы аднаго з яго кіраўнікоў — Рамуальда Траўгута. Пасля падаўлення паўстання муж Элізы Пётр Ажэшка быў высланы, а яго маёнтак канфіскавала расійская дзяржава. Далейшая гісторыя будынка вяла да яго паступовага занядбання.

Падчас рэстаўрацыйных работ у 2008 годзе ў падвальных памяшканнях капліцы знайшлі артэфакты XIX — першай паловы XX ст.: чыгунныя літыя фрагменты інтэр’ера капліцы, фрагменты драўлянай разьбы, бронзавыя дэталі трун, фрагменты слуцкіх паясоў, суконнай абіўкі трун і вопраткі пахаваных і г. д.

Знаходкі перадалі абласному краязнаўчаму музею. Таксама выявілі і астанкі пахаваных там людзей.

Антрапалагічны аналіз пацвердзіў, што гэта чатыры прадстаўнікі роду Ажэшкаў. Іх перапахавалі каля капліцы ў адной магіле.

Капліца нават у паўзакінутым выглядзе прыцягвала ўвагу турыстаў. Справа ў незвычайных архітэктурных рашэннях. Гэта неаготыка са шматлікімі цікавымі элементамі — гербамі роду Ажэшкаў, арачнымі акенцамі з вітражамі, нішамі. І дзякуючы рэстаўрацыі, усе гэтыя асаблівыя дэталі будуць адноўленыя.

Згодна з цяперашнім планам рэстаўрацыі, яна завершыцца ў 2024 годзе.

Мясцовыя ўлады плануюць адкрыць у капліцы музей з арыгінальнымі рэчамі Ажэшкаў, а ў парку навокал будынка стварыць зону адпачынку.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Азараў: Каханак Мельнікавай браў удзел у правакацыі з Азаронкам і быў узнагароджаны7

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння29

Літва папярэдзіла, што ў суботу на мяжы з ёй будуць праблемы

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»1

Памёр Аляксей Ануфрыеў1

Расійскія чыгункі сутыкнуліся з найбуйнейшым падзеннем грузаперавозак у гісторыі кампаніі3

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» калекцыйную манету з Камеруна5

«Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма». Лукашэнка наракае, што мужчыны-беларусы «стапталіся»23

Патрыярх Кірыл мае падатковы псеўданім Іван Захаравіч Прохараў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць