Здароўе

«Вірус нікуды не дзеўся». Новую хвалю кавіду ў Беларусі можна чакаць у канцы лета

Каранавірус працягвае прадстаўляць небяспеку, хоць цяпер захворвальнасць невысокая. Аднак новую хвалю ў Беларусі можна чакаць ужо ў канцы лета. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры заявіў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай дзяржаўнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч, піша Reform.by.

Юрый Горбіч. Скрыншот відэа прэс-канферэнцыі

«Вірус нікуды не дзеўся. Ён ёсць. Ёсць пацыенты, якія хварэюць на гэты момант. Ёсць пацыенты, якія знаходзяцца ў стацыянары. Ёсць пацыенты, якія атрымліваюць кісларод. Ёсць пацыенты, якія знаходзяцца ў аддзяленнях рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі. Так, па параўнанні з тым, як гэта было на піках усіх хваль, цяпер адносна добра, назавём гэта так. То-бок верагоднасць атрымаць яго, дастаткова нізкая», — сказаў ён.

На думку Горбіча, цяпер усе фактары, якія ўплываюць на распаўсюджванне інфекцыі, працуюць на чалавека. Гаворка ідзе пра дачны сезон, спыненне заняткаў у школах і ВНУ. Разам з тым, варта чакаць, што ў канцы жніўня або на пачатку верасня пачнецца чарговая хваля захворвання. Ён адзначыў, што ўздым захворвальнасці ўжо адзначаецца ў ЗША. Штодня рэгіструецца 100 тысяч хворых і каля 30 тысяч шпіталізаваных.

«Праўда, на наша вялікае шчасце, смяротнасць на гэтыя 30 тысяч шпіталізаваных складае 300-350 чалавек на дзень, гэта значыць, гэта складае адну дзясятую ад той смяротнасці, якая была на студзень 2021 года», — адзначыў Горбіч.

Ён адзначыў, што ў ЗША пры гэтым цыркулююць два новыя варыянты «амікрона», якіх яшчэ няма ў Беларусі.

«Дыспрапарцыйна цяжка і дыспрапарцыйна шмат смяротных зыходаў у групах людзей, старэйшых за 65 гадоў», — сказаў ён.

Спецыяліст падкрэсліў, што ў Беларусі цяпер таксама сярод цяжкіх хворых пераважаюць пацыенты гэтай жа ўзроставай катэгорыі, пры гэтым невакцынаваныя. Горбіч падкрэсліў, што перанесенае захворванне не дае таго ж імунітэту, што і вакцынацыя, якая таксама абараняе ў большасці выпадкаў ад цяжкага цячэння і смяротных зыходаў. Таксама небяспечным каранавірус застаецца для людзей з хранічнымі захворваннямі.

Юрый Горбіч на фоне гэтых даных падкрэслівае важнасць вакцынацыі, у тым ліку атрыманне бустарнай дозы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць