Грамадства

«Нам не патрэбна нічога наўзамен, акрамя павагі да нашага шляху». Ціханоўская звярнулася да Уладзіміра Зяленскага і ўрада Украіны

Ціханоўская зазначыла, што зараз нацыянальныя інтарэсы нашых народаў супадаюць у жаданні спыніць расейскую акупацыю абедзвюх краінаў, а беларусам узамен за актыўную падтрымку ўкраінскай арміі і народа Украіны не патрэбна нічога, акрамя ўзаемнай павагі.

 «Час захоўваць адзінства насуперак агрэсару», — гаворыць Ціханоўская.

Яна згадала, што нядаўна Зяленскі казаў, што ўсе адказныя за ракеты з тэрыторыі Беларусі будуць пакараныя. Святлана Ціханоўская з ім пагадзілася, але дадала: «І гэта будуць Лукашэнка і яго памагатыя, але не ўвесь беларускі народ».

«Расійскія ракеты зноў ляцяць з тэрыторыі Беларусі ва Украіну. І беларусы, як і ўкраінцы, разумеюць, якія два дыктатары стаяць за гэтым. Але гэта не азначае, што мы не адчуваем асабісты боль за Кіеў, Харкаў і Крамянчуг…

Нашыя народы зараз падтрымліваюць адно аднаго, і задача палітыкаў — дапамагчы ім у гэтым. Не раз’яднацца тады, калі гэта дапаможа толькі ворагу. Беларусы зробяць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне. Нам не патрэбна нічога наўзамен, акрамя павагі да нашага шляху. Павагі да нашага досведу і нашага права быць самімі сабой — беларусамі».

Напрыканцы Святлана Ціханоўская адзначыла пра выключную блізкасць двух народаў і, каб падкрэсліць гэта, нават параіла:

«Паважаны Прэзідэнт Зяленскі, калі ў наступны раз вы будзеце звяртацца да беларусаў, вы можаце не пераходзіць з украінскай мовы на расейскую».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць