Улада3030

У Паўла Севярынца канфіскавалі раман

Над раманам «Сэрца святла» палітык працаваў цягам 5 гадоў.

Гэта адбылося яшчэ 6 верасня. У гэты дзень сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі аддаў рукапіс раману Дзянісу Садоўскаму, каб той адксеракапіяваў твор.
Садоўскі перадаў больш за 700 аркушаў раману свайму сябру. На кватэры, якую здымаў сябра Садоўскага, і адбыўся ператрус.

Праводзілі яго супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну сталіцы, прысутнічалі і кадэбісты. Гаспадыні кватэры пакінулі толькі паперу пра вобыск, але нават не пакінулі спіс канфіскаванага.

«Для мяне гэта шок, — кажа П.Севярынец. — Ні з чым падобным раней сутыкацца мне не даводзілася.
Гэта быў мастацкі твор пра Беларусь пад працоўнай назвай «Сэрца святла». Вось цяпер супрацоўнікі спецслужбаў будуць ягонымі першымі чытачамі».

Севярынец спадзяецца вярнуць раман. Ён ужо накіраваў скаргі ў РУУС і пракуратуру Цэнтральнага раёну.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць