Улада77

Еўракааліцыя падтрымала ініцыятыву Янукевіча

Пра ўтварэнне нацыянальна-дэмакратычнага блоку.

Пра ўтварэнне нацыянальна-дэмакратычнага блоку.

Каардынацыйны камітэт Эўрапейскай кааліцыі заявіў аб падтрымцы акцыі салідарнасьці 16 верасьня ў Менску, а таксама ініцыятывы новага кіраўніцтва Партыі БНФ пра ўтварэньне нацыянальна-дэмакратычнага блёку.

Пра гэта паведаміў яе лідэр Мікола Статкевіч.

«Эўрапейская кааліцыя гатовая выступіць адным з сузаснавальнікаў гэтага блёку, які павінен грунтавацца на прынцыпах незалежнасьці, дэмакратыі і эўрапейскага выбару Беларусі, і роўнасьці суб’ектаў гэтага блёку. Мы нагадваем, што ў чэрвені 2007 года мы распачалі папярэднюю спробу ўтварэньня такога блёку. Эўрапейская кааліцыя вяла перамовы разам з Хартыяй-97, з рухам «За свабоду». Але тады гэтыя перамовы ні да чага не прывялі. Бо кіраўніцтва руху запатрабавала ўмовай стварэньня гэтага блёку старшынёўства ў ім Аляксандра Мілінкевіча. А пазыцыя Эўрапейскай кааліцыі палягала ў тым, што прадстаўніцтва павінна быць роўнае. А лідэрства трэба штодня даказваць канкрэтнымі справамі».

Спадар Статкевіч заявіў, што сёньняшні ўдзел у гэтай ініцыятыве «не дазволіць стварыць у Беларусі кіруемую ўладай апазыцыю. Бо шэраг суб’ектаў Эўрапейскай кааліцыі ўзначальваюцца людзьмі, якія прайшлі праз крымінальны перасьлед за сваю палітычную дзейнасьць. А наш «некрымінальнік» чатыры разы атрымаў адмову ад уладаў, калі спрабаваў зарэгістраваць сваю партыю».

Таксама спадар Статкевіч адзначыў, што калі ствараецца «не блёк пад канкрэтнага палітыка», то гэта ініцыятыва Эўракааліцыі «будзе пачута».

Радыё «Свабода»

Каментары7

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць