Свет

З канца чэрвеня Украіна знішчыла 14 ваенных баз і складаў узбраення ў тыле расійскіх войскаў

За апошнія два тыдні (з канца чэрвеня па пачатак ліпеня) карэспандэнты BBC News Украіна налічылі каля дзясятка дакладных удараў па складах боепрыпасаў і вайсковых базах расійскіх войскаў на захопленых украінскіх тэрыторыях.

Такія падлікі прыводзіць BBC News Украіна.

Гаворка ідзе аб ударах па складах і базах у «глыбокім тыле» расійскіх войскаў — за 5-75 кіламетраў ад фронту, адзначаюць журналісты. Сярод такіх выпадкаў выданне называе:

— удары па інфраструктуры Узброеных сіл РФ у Новай Кахоўцы (Херсонская вобласць) і складзе боепрыпасаў у Перавальску (Луганская вобласць), 28 чэрвеня;

— удар па складзе боепрыпасаў у Папаснай (Луганская вобласць), 2 ліпеня;

— удары па дзвюх ваенных базах у Мелітопалі (Запарожская вобласць), 3 ліпеня;

— выбух на базе ў Сняжным (Данецкая вобласць), 4 ліпеня;

— выбух на базе ў «Камаз-цэнтры» ў Данецку і на складзе ў Кадзіеўцы (Луганская вобласць), 5 ліпеня;

— выбухі на базах і складзе ў Вялікім Бурлуку (Харкаўская вобласць), Макееўцы (Данецкая вобласць) і Херсоне, 6 ліпеня;

— удар па нафтабазе ў Данецку, 7 ліпеня;

— выбухі на складах у Шахцёрскім (Данецкая вобласць) і Новай Кахоўцы (Херсонская вобласць, 8 ліпеня.

Інфармацыю і відэа ўдараў журналісты «Бі-бі-сі» сабралі па адкрытых крыніцах — ролікі відавочцаў, паведамленні ваенных карэспандэнтаў, блогераў і мясцовых чыноўнікаў. Некаторыя выпадкі выбухаў пацвердзіла ўпраўленне стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны.

Генштаб УСУ і Мінабароны РФ афіцыйна гэтыя выпадкі не каментавалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць