Усяго патроху1313

Чытачы скардзяцца на глыбоцкую згушчонку: лыжка перастала стаяць! На заводзе адказваюць: гэта не крытэрый якасці!

Апошні месяц у «Нашу Ніву» прыйшло некалькі скаргаў на тое, што глыбоцкая згушчонка стала вадзяністай. Галоўны аргумент чытачоў: перастала стаяць лыжка. У рагачоўскай жа, маўляў, лыжка не падае адразу, а павольна тоне. 

Фота: чытачы

На заводзе тлумачаць, што вязкасць гэта не крытэрый якасці:

«Па дзяржстандарце дапускаецца вязкасць ад 3 да 15 паскаляў за секунду. Калі згушчонка свежая, яна амаль заўсёды менш вязкая і набірае вязкасць па меры праходжання часу, калі хто любіць гушчу, то бярыце тую, якая троху пастаяла на паліцы.

І, калі ўжо так казаць, то калі «стаіць лыжка» — гэта не вельмі добра, бо больш за 15 паскаляў за секунду — гэта парушэнне. У нас кожная партыя праходзіць аналізы, і ніводная не трапляе на рынак, калі парушаныя стандарты. Усё робіцца з натуральнага малака і цукру. А некаторыя, ведаеце, выкарыстоўваюць і сухое малако, і стабілізатары, дадаткі, якія і дадаюць вязкасці. Мы не згодныя, што нешта стала горш, усё на ўзроўні!» — адказалі нам на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінаце.

Каментары13

  • Satan
    14.07.2022
    Капец. У меня тоже не стоит. На обычное порно по крайней мере))
  • Жах
    14.07.2022
    Некалі Юзік (вельмі паважаны мною спадар) Крулеўскі запэўніваў, што камбінату гамон, і згушчонку ў Глыбокім больш ня гоняць... А тое, што лыжка "вялая" (не стаіць), дык мо пальмавага алею нагасілі больш, чым раней ?
  • 12345
    14.07.2022
    во! я таксама нядаўна падумаў, што нейкая не такая глыбокская згушчонка, на блінах не трымаецца як раней. Значыцца, мне не падалося

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць