Днём 17 ліпеня ў міліцыю паведамілі пра выяўленне ў вёсцы Завушша Нясвіжскага раёна цела 55-гадовага мужчыны з сечанымі ранамі. Неўвабаве выявілі і затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 59-гадовы мясцовы жыхар, які даводзіўся загінуламу дзядзькам, піша Следчы камітэт.

Фота: Следчы камітэт Беларусі
Паводле папярэдняй інфармацыі, п'яны сваяк нанёс пляменніку некалькі ўдараў сякерай па галаве, ад якіх той памёр на месцы.
Па выніках медыцынскага агляду падазраванага канцэнтрацыя алкаголю ў паветры, якое той выдыхаў, склала 1,5 праміле.
Нясвіжскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазраваны раней быў неаднаразова судзімы.
Каментары