На наступным тыдні пачнуць судзіць арыштаваных беларусаў, якія нібыта збіраліся ваяваць за Украіну
25 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе пачнецца працэс над Сяргеем Вайцюком, 26 ліпеня — у Гомельскім абласным судзе над Міхаілам Лістападавым, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».
У сакавіку МУС заявіла, што супраць байцоў добраахвотніцкага батальёна імя Каліноўскага распачатая крымінальная справа аб саўдзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы, пасля чаго пачаліся затрыманні беларусаў, якія нібыта збіраліся адправіцца ва Украіну і ваяваць у складзе палка — кагосьці выяўлялі праз фэйкавыя тэлеграм-боты, кагосьці затрымлівалі на мяжы.
14 сакавіка праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне 53-гадовага жыхара Докшыц Сяргея Грыбовіча. 16 мая быў затрыманы сірата Андрэй Раптуновіч з Мінска.
Каментары