Лукашэнка надаў беларускае грамадзянства 463 грамадзянам Украіны
22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 471 чалавека, сярод якіх 114 непаўналетніх, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Беларускае грамадзянства атрымалі 463 грамадзяніна Украіны, у тым ліку 33 сям'і з дзецьмі. Адна з гэтых сем'яў гадуе шасцярых непаўналетніх дзяцей, двое з якіх нарадзіліся ў Беларусі.
Сярод новых грамадзян Беларусі — кандыдат эканамічных навук і кандыдат біялагічных навук. Адзін з іх атрымаў навуковую ступень ужо ў Беларусі.
Са жніўня мінулага года, пасля таго, як Лукашэнка даў адпаведнае даручэнне, у беларускае грамадзянства прынялі 4228 украінцаў. З іх 2247 атрымалі грамадзянства паводле ўказа Лукашэнкі.
Каментары