Па выніках апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, з чэрвеня 2021 года падтрымка ўступлення Украіны ў ЕС вырасла з 52% да 81%. Падтрымка далучэння да НАТА вырасла з 48% да 71%.
Доля тых, хто супраць уступлення ў ЕС, скарацілася з 19% да 4%. А ў выпадку з НАТА — з 25% да 7%.
Што тычыцца ранейшага аналізу, перад Еўрамайданам у 2013 годзе ўступленне ў ЕС падтрымлівалі 47%, 27% былі супраць.
За далучэнне да НАТА 9 гадоў таму быў толькі кожны пяты рэспандэнт.
Каментары