Грамадства

Мікалая Аўтуховіча трэці дзень запар не прывялі на судовае пасяджэнне

У якім стане зняволены ваўкавыскі прадпрымальнік, невядома. 22 дні таму ён пачаў «сухую галадоўку», паведамляе «Радыё Свабода».

Мікалай Аўтуховіч не перадаваў ніякім чынам інфармацыю пра тое, ці пачаў піць і есці. Паводле яго заяў, ён не спыніць галадоўку, пакуль яму не пачнуць аддаваць лісты ад маці і іншых людзей.

Праз тры тыдні ад пачатку галадоўкі Аўтуховіча на гэта адрэагавала беларуская прапаганда.

На СТБ выйшаў сюжэт, які спрабуе паставіць пад сумнеў тое, што Аўтуховіч галадае. Асноўны іх аргумент — незваротныя змены пачынаюцца ў арганізме ўжо на трэці дзень без вады. Значную частку сюжэта складае інтэрв'ю нібыта з вязнем гродзенскай турмы, на СТБ называюць яго імя, паказваюць твар, ёсць кадры нібыта з камер турмы.

Калі супрацоўнікаў дзяржаўнага канала сапраўды пусцілі ў закрытую ўстанову з відэатэхнікай, то незразумела, чаму яны не паказалі, як цяпер выглядае Аўтуховіч.

Вядома, што пасля 10 дзён галадоўкі стан вязня рэзка пагоршыўся. Ён аслабеў, хадзіў напаўсагнуты, гаварыў ціха. У яго перасохлі вусны і язык, пачаліся моцныя болі ў жываце, ён не мог сядзець на судзе ад болю, толькі ляжаць.

Галоўны фігурант «справы Аўтуховіча», 59-гадовы Мікалай Аўтуховіч абвясціў сухую галадоўку 11 ліпеня, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газеты. 28 і 29 ліпеня яго ўжо не было на судзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі12

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

У Гродне знеслі амаль 100‑гадовы дом на рагу Міцкевіча і Філарэта — яшчэ адзін помнік драўлянага канструктывізму2

Пад Мінскам насмерць разбіўся матацыкліст1

У Францыі знік 35‑гадовы беларус

«Нас праводзілі ўсе Калядзічы». Кірыл Казей расказаў пра выдварэнне з краіны ў апошняй партыі палітвязняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі12

Лукашэнка: Размова з Макронам доўжылася 1 гадзіну 40 хвілін. Пройдуць перамовы з прадстаўніком Францыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць