Ежа

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

Варшаўскі вінны бар-шоп WIN, адкрыты камандай беларускіх імпарцёраў віна Enoterra, увайшоў у спіс устаноў гіда Michelin Guide Bib Gourmand 2026. Узнагарода прысуджаецца рэстаранам з высокай якасцю кухні па даступных цэнах, піша Reform.news.

Фото: instagram.com/alexander_mozoliako

Навіной падзяліўся на сваёй старонцы ў Instagram сузаснавальнік Enoterra і WIN Аляксандр Мазаляка.

«Поўны самых складаных і нечаканых выклікаў і досведу адрэзак шляху. Працяг будзе», — напісаў ён.

WIN месціцца ў варшаўскім раёне Воля. За кухню адказваюць шэф Матэвуш Каркошка і су-шэф Адам Кубіш. Каманда Enoterra займаецца імпартам і дыстрыбуцыяй вінаў ад невялікіх сямейных вінаробняў.

«Не дзіўна, што WIN, створаны па ініцыятыве імпарцёра віна, з’яўляецца абавязковым месцам для наведвання для ўсіх аматараў віна. На першым паверсе размешчаны бар, лаунж, гастраном і крама, дзе можна азнаёміцца з асартыментам з больш чым 300 вінаў, уключаючы выдатны выбар вінаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На другім паверсе знаходзіцца ўтульнае бістро ў стылі мінімалістычнага шыку, дзе падаюць стравы па даступных цэнах, старанна скампанаваныя так, што іх тонка збалансаваныя смакавыя адценні ствараюць ідэальную гармонію. Усе члены нашай захопленай каманды добра разбіраюцца ў віне і з задавальненнем дапамогуць вам зрабіць выбар», — гаворыцца ў апісанні ўстановы на сайце гіда.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 27 мая ў Кракаве. Сёлета гід Michelin упершыню ахапіў усю Польшчу цалкам, а не толькі асобныя гарады і рэгіёны.

Варшава ўвайшла ў гід з 38 рэстаранамі, уключаючы 4 са зоркамі Michelin. Усяго ў Польшчы налічваецца 11 рэстаранаў з зоркамі. У катэгорыю Bib Gourmand сёлета ўключаны 10 варшаўскіх устаноў, 4 з якіх атрымалі ўзнагароду ўпершыню.

Bib Gourmand — асобная ўзнагарода Michelin Guide для ўстаноў з добрай кухняй па разумнай цане. Інспектары ацэньваюць якасць інгрэдыентаў, тэхніку і смак, стабільнасць, канцэпцыю кухні і суадносіны цаны і якасці. Сімвал узнагароды — усмешлівы чалавечак Bibendum («Біб»), маскот Michelin.

Michelin Guide выдаецца з 1900 года. Інспектары ананімна наведваюць рэстараны і ацэньваюць якасць кухні, сэрвіс і суадносіны цаны і якасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць