«У ІЧУ Жодзіна дызайн быў цікавейшы». Новая калекцыя посуду Zara Home збянтэжыла беларусаў ФОТЫ
У сеціве абмяркоўваюць новую калекцыю посуду Zara home, у якой кубкі, ланч-боксы і талеркі вельмі нагадваюць турэмныя.


«У ІЧУ Жодзіна дызайн посуду быў нават цікавейшы», «Зайшла ў Zara home і там мяне чакала калекцыя турэмнага посуду», — каментуе карыстальніца сацсетак, якая наведала краму брэнда ў гандлёвым цэнтры Dana Mall.
Некаторыя звяртаюць увагу на тое, што іх «трыгернула» пасля такой «сустрэчы», бо гэта нагадала пра суткі ў ізалятарах Мінска, Жодзіна, Баранавіч, Магілёва па адміністрацыйных артыкулах.
Кубачак стандартнага «акрэсцінскага» выгляду, у які асуджаным наліваюць чорную гарбату ці кісель з кампотам, у краме прадаюць за 37,99 рубля.

Ëмістасць для цукру ў такім жа стылі можна набыць за 47,99 рубля, а металічны ланч-бокс амаль за сто.

Каментары