Мова11

Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы

Людміла Крылова, настаўніца і дэфектолаг з Бабруйска, мае ўжо 12 аўтарскіх гульняў, якімі можна карыстацца і ў школе, і дома — і так вывучаць беларускую мову, піша сайт 1387.by. Навінкі надрукаваныя літаральна на днях! «На падыходзе яшчэ тры», — дзеліцца планамі энтузіястка, і дадае: «У мяне няма мэты на настолках зарабіць. Жадаю падарыць магчымасці вучыць мову цікава».

Усе фота: 1387.by

Як усё пачалося?

Ідэя рабіць дыдактычныя гульні для школьнікаў наведала Людмілу ў часы, калі яна працавала ў Цэнтры дзіцячай творчасці. Там бабруйчанка была намесніцай дырэктара па выхаваўчай працы і займалася праектам беларускамоўнай змены летніка для сотні дзяцей. А калі яна пайшла настаўнічаць у школе, паўстала пытанне — як матываваць васьмікласнікаў з цікавасцю наведваць шосты навучальны дзень. Людміла прапанавала ім ствараць гульні для малодшых. Формы настаўніца прапаноўвала сама, а яе вучні падбіралі лексічны матэрыял.

Так бабруйчанка пачала ствараць настолкі — як для малодшага, так і для дарослага школьнага ўзросту. Многія словы ці пытанні яна спярша тэстуе праз свой інстаграм, а пасля дадае ў гульні.

Тэматыка гульняў

Аднымі з першых гульняў былі лато для малодшага ўзросту, трохкутнікі з сінонімамі і антонімамі для старэйшых класаў (па іх добра рыхтавацца да алімпіядаў), рэбусы. З апошніх — «Праўда і хлусня» на экалагічную тэму, «Пчолка Леля» для самых маленькіх (дапамагае вывучыць новыя словы), настолка-хадзілка «У пошуках скарбаў», моўнае даміно, «Калейдаскоп» антонімы, «Калейдаскоп» літаратура, ды іншыя.

Цяпер у скарбонцы настаўніцы 12 гульняў, і тры на падыходзе.

— Адна гульня ўжо год ляжыць, ніяк не дашліфую пытанні. Абкатваю на дзецях, а яны іх не бяруць. Трэба спрашчаць. Але гэта будзе гульня жыцця, — смяецца Людміла Крылова. — Дапамагаюць вучні ды інстаграм. Там я кожны дзень выкладаю пытанні з гульняў, якія раблю, такім чынам іх абкатваю. Ідэю гульні «Незнаёмцы» год таму прапанавала мінчанка, напісала, а пасля мы стэлефанаваліся. Для гэтай настолкі я год падбірала цікавыя словы. Амаль усё ствараецца летам, бо маю больш вольнага часу для афармлення гульні ў «смачнае адзенне».

Як прыдбаць настолку ад Людмілы

Свае настолкі Людміла друкуе ў Мінску, па 30 асобнікаў. Пакуль яна не знайшла замоўцаў, зацікаўленых у вырабе больш вялікіх накладаў. Але ў мінулым годзе на друк 100 асобнікаў ахвяраваў сталічны прадпрымальнік. «Гэта быў прыемны шок, — узгадвае бабруйчанка. — Ён проста напісаў: «Хачу дапамагчы». І цяпер, калі мяне запрашаюць з аўтарскімі майстар-класамі «Вучым мову гуляючы, або лайфхакі для цікавага навучання», маю магчымасць рабіць удзельнікам падарункі. Бо мне падарылі — і я дару. Звярталася ў часопісы, але адзінае, што яны могуць прапанаваць — каляровы ўкладыш.

Таму ў асноўным раблю сваімі сіламі, на ўласныя грошы. І дзякуй настаўнікам, якія цікавяцца настолкамі, дасылаю ім. Наагул у мяне няма мэты на гэтым зарабіць. Жадаю падарыць магчымасці вучыць мову цікава!

На фота: таксама Людміла робіць закладкі для кніг, з іх дапамогай можна ўдасканальваць свае веды

Зацікавілі настолкі Людмілы Крыловай? Пішы ў яе інстаграм. Там жа можна ўбачыць усе гульні і нават паўдзельнічаць у стварэнні новых.

Каментары1

  • Алесь
    09.08.2022
    Цудоўна! Вялікі дзякуй!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру8

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, як працаваў разам з будучым Папам Львом XIV1

Ціханоўская пра ўдар па маршрутцы ў Сумскай вобласці: Відавочна, што Расія не хоча міру4

У панядзелак павінна стаць цяплей

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей13

На купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць